Карты з гісторыяй

№ 21 (1251) 21.05.2016 - 27.05.2016 г

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры напярэдадні Міжнароднага дня музеяў адбылося адкрыццё выставы “Беларускія землі на гістарычных картах XVI — пачатку XXI стагоддзяў”.

/i/content/pi/cult/587/13001/14-2.jpgУ Мінску гэтыя прадметы экспануюцца ўпершыню. Усяго прадстаўлена 32 асобнікі з прыватных калекцый, сярод якіх асабліва вылучаюцца: карта Вялікага княства Літоўскага 1595 года, складзеная вядомым еўрапейскім картографам Герардам Меркатарам, “Радзівілаўская карта” 1613 года, карты Польшчы XVI — XVIII стагоддзяў, на якіх зафіксаваны падзелы Рэчы Паспалітай, карты еўрапейскіх частак Расійскай імперыі і іншыя. На кожнай з іх можна пабачыць беларускія землі ў пэўны гістарычны перыяд.

Багата дэкараваныя рамкамі, картушамі, у адпаведнасці з мастацкімі стылямі, што панавалі на час іх складання, карты і атласы можна разглядаць як мастацкія творы, а іх стваральнікаў як мастакоў. Нават колеры фарбаў выкарыстоўваліся ў адпаведнасці з павевамі часу.

Мар’я ОВЭРЧУК, навуковы супрацоўнік Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры