Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Карты з гісторыяй
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры напярэдадні Міжнароднага дня музеяў адбылося адкрыццё выставы “Беларускія землі на гістарычных картах XVI — пачатку XXI стагоддзяў”.
Арт-пляцоўка
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея краіны Алег Рыжкоў распавёў, што дворык музея выкарыстоўваецца ўжо два гады для арт-праектаў і самых розных імпрэз. Гэтым разам упершыню арт-аб’екты ўпісаныя ў архітэктурную прастору. Пакуль праект арт-пляцоўкі плануецца як сезонны, у цёплую пару году дворык будзе адчынены круглыя суткі, уваход туды вольны. Магчыма, калі зіма будзе марозная, з’явяцца іншыя цікавосткі. А пра выставы Марыны Бацюковай і Наталлі Дораш з пункту погляду мастацтва фатаграфіі і з гледзішча этнографа чытайце ў наступных нумарах "К".
“Прывіды” старога тэатра
Гледачоў, калег, карыфеяў сцэны і… прывідаў запрасіў на свята свайго 128-годдзя Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Галоўны рэжысёр Саулюс Варнас, вядомы сваёй прыхільнасцю да метафізікі і містыцызму, натхняўся для гэтай пастаноўкі прыгожай тэатральнай легендай: маўляў, у мурах тэатра жывуць душы творцаў — анёлы-ахоўнікі будынку.
Грос без ваўкоў
Аляксей Грос нарэшце вызначыўся з кампазіцыямі, з якімі ён выступіць на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016”, што пройдзе ў рамках фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Як вы памятаеце, каманда нашага ўдзельніка звярнулася да меламанаў краіны, а таксама да прафесійных аўтараў, каб тыя прапанавалі варыянты песень на беларускай мове ды кампазітара славянскай краіны (на славянскай мове), якія Аляксей мог бы праспяваць у рамках сваёй праграмы.
“У хвалях няспыннага руху..."
18 мая Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ўрачыста адкрыў экспазіцыю “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа”, якая заняла нестандартную плошчу — адзін з гаражоў у сядзібе народнага паэта. Праз рэальныя аўтамабілі Якуба Коласа музейшчыкі імкнуліся паказаць паўсядзённае жыццё літаратара. “К” яшчэ распавядзе пра гэту цудоўную экспазіцыю.
Нашы абразы ў Ватыкане
Учора і сёння — афіцыйны візіт Кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Італію. Сярод мэт паездкі беларускага Лідара — перамовы з Прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлай і Папам Рымскім Францыскам. А 18 мая ў Ватыкане адкрылася выстава 31 абраза беларускіх іканапісцаў і 2 чаканных акладаў. “Іканапіс Беларусі XVII — XXI стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”. Праект знаёміць італьянскіх спецыялістаў і турыстаў з усяго свету з унікальнымі ўзорамі нашай сакральнай культуры.
Тур хора
Хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі здзейсніў гастрольны тур па вузах-партнёрах. Гэта фота зроблена ў Акадэміі музыкі імя Феранца Ліста ў Будапешце, таксама студэнты наведалі Вільнюс і Варшаву. Падрабязна пра гэта — у наступных нумарах "К".
Помнік для Мінска: мара пра мора?
Днямі ў канферэнц-зале Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна адбылося cумоўе экспертнага клуба “Город дорог”. Гэта нефармальнае аб’яднанне неабыякавых да лёсу роднага горада мінчан. Збольшага тое людзі інтэлектуальнай працы і творчых памкненняў. Мэтай дзейнасці яны бачаць асветніцтва і даследчыцкую справу ў фармаце “мінсказнаўства” , а таксама практычную дзейнасць па “навядзенні мастоў” паміж суполкай і органамі ўлады для рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў, якія будуць на карысць гораду. Гэтым разам яны сабраліся, каб пагутарыць пра мінскія помнікі — тыя, што былі, што ёсць і якіх сталіцы не стае.
А дакажыце, што ў вашай вёсцы клуб патрэбны
Калі ўстанову культуры ігнаруюць наведвальнікі, яе неабходна зачыняць. Не думаю, што хтосьці аспрэчыць гэту выснову. Бібліятэкары, напрыклад, яшчэ да пачатку аптымізацыі зразумелі, што варта “варушыцца”, “выкручвацца”. Найбольш прасунутыя з іх займелі ў прафесійным лексіконе крыху іншае слова: “рушыць”. Куды? Неаспрэчна, наперад — да чытача. У выніку з’явіліся бібліятэчныя “прыцемкі”, “бібліяночы”, буккросінг, чытальныя залы ў скверах, кніжныя “рэстараны” з разнажанравым літаратурным меню, агучаны вершамі грамадскі транспарт… Нават самы апантаны бібліятэчны кансерватар дацяміў, што пазбегнуць аптымізацыі дапаможа нестандартны падыход да працы. У пэўных выпадках гэтае разуменне прыйшло, на жаль, недаравальна позна. Што ж клубнікі? Ці засталіся яны ў ценю бібліятэчнага крэатыву? Прынамсі, ліставанне ад бібліятэкараў у нашу рэдакцыю значна большае, чым ад клубнікаў. Каб ліквідаваць прабел і высветліць сённяшні стан клубнай справы, “К” вырашыла запрасіць да ўдзелу ў онлайн-канферэнцыі загадчыка сельскага клуба вёскі Жукоўшчына (Шаркаўшчынскі раён) Надзею КІРЫЕНКА, дырэктара раённага Цэнтра культуры Хоцімска і Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Хоцімскага раёна Алену ПРОШКІНУ, кіраўніка Спораўскага (Бярозаўскі раён) цэнтра культуры і вольнага часу Ніну ПАШКЕВІЧ, дырэктара Людвіноўскага СДК з Вілейшчыны Лілію ПРАТАСАВУ.
Фота Замкаддзя
“К” шмат пісала пра фотавыставы на “вясковую” тэматыку. У наступных нумарах працягнем тэму. Калі падлічыць, іх з пачатку года адкрылася ў Мінску аж 8, у тым ліку мая — “Этнавандроўкі”. Чаму ж усіх цягне на вясковую “экзотыку”? Чаму толькі ў фотажанры? Гарадскіх часопісаў, напрыклад, процьма, а тэкстаў пра вёску ў іх амаль няма.
Пра вопыт культурных праектаў
Мая патрэба ў судакрананні з публікай, а шырэй — з жыццём у месцах, далёкіх нават ад абласных цэнтраў, няхай гэта будуць мястэчкі Беларусі, Украіны ці Польшчы, звязаная з дзвюма акалічнасцямі.
Этніка запатрабаваная
Тое, што сцвярджаецца ў якасці эталона ў прызнаных цэнтрах моды, імгненна распаўсюджваецца па свеце. Але пры гэтым у адзенні застаюцца актуальнымі нацыянальныя матывы і традыцыі. Ёсць сусветныя брэнды, але ёсць і ўласна беларуская мода.
Са статусам і без
Па колькасці элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, узятых пад ахову дзяржавы як гісторыка-культурная каштоўнасць, Лельчыцкі раён саступае толькі Гродзенскаму. У Лельчыцкім раёне ахоўваюцца тры элементы, у Гродзенскім — пяць.
Паміж ідэнтычнасцю і вялікім бізнесам
На гэтым тыдні ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адкрылася выстава Юсі ААЛТА — класіка фінскай фатаграфіі. Партрэты фінскіх прэзідэнтаў, серыі абстрактных работ, назіранні, эксперыменты, стрыт-фота — экспазіцыю можна смела назваць рэтраспектыўнай, бо яна ахоплівае 50 гадоў кар’еры спадара Аалта. Класік, мадэрніст і рамантык — менавіта так пазіцыяніруе сябе наш герой, які стаў адным з першых выкладчыкаў гісторыі фатаграфіі ў сваёй краіне ў 1970-я. Напярэдадні выставы майстар пагадзіўся даць эксклюзіўнае інтэрв’ю карэспандэнту “К”.
Ад яблычка да Цмока
Чарговы Міжнародны фестываль тэатраў лялек прапанаваў публіцы найцікавейшыя пастаноўкі з 6 краін свету, тэатральнай жа грамадзе даў магчымасць пабачыць кірункі, у якіх рухаецца сучаснае лялечнае мастацтва, і “навесці масты” з лепшымі прадстаўнікамі гэтай прафесіі. Журналістам і крытыкам даў падставу не толькі аналізаваць тэатральныя падзеі, але і пачуць на штодзённых абмеркаваннях развагі тых, хто непасрэдна ствараў спектаклі. У любым выпадку для ўсіх гэты фестываль, як сказаў хтосьці з удзельнікаў, быў цудам. І шчасце, што цуд, нягледзячы ні на якія абставіны, адбыўся ў Мінску ўжо дзявятым разам.
Дачная атмасфера
Унікальны падарунак, зроблены ўдавой Васіля Быкава Ірынай Міхайлаўнай дзяржаве, па сутнасці, адкрыў новы кірунак у музейнай справе Беларусі. Гаворка пра лецішча, што знаходзіцца ў аграгарадку Ждановічы-6, дзе з 1985 па 1998 гады бавіла вольны час сям’я пісьменніка. Нагадаем, перадача ўласнасці адбылася ў 2012-м годзе, і ўжо да 90-годдзя Васіля Быкава, з дапамогай былога міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі музей-дача быў адкрыты для наведвальнікаў. Але хутка ўстанова ўзяла паўзу, каб у другі раз адчыніць свае дзверы 4 мая 2016 года.
“Адкрытымі вачыма”
На мінулым тыдні ў рамках рэспубліканскай акцыі “Новы погляд: маладое беларускае кіно” адбылася прэм’ера кінаальманаха “Адкрытымі вачыма”. Аўтары кароткаметражных стужак, уключаных у зборнік — студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Урэшце, акцыя, мэта якой — папулярызацыя маладога айчыннага кіно, дала магчымасць ацаніць работы рэжысёраў незалежна ад іх прыналежнасці да пэўнага статусу.
З каго “Партрэт”?
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі звярнуліся да Гогаля — па-беларуску. Ва ўсіх адносінах. Пераклалі ягоны “Партрэт” на беларускую мову — і на беларускую рэжысёрскую мову ў тым ліку.
На аднаго цыркавога больш
У чацвер у Беларускім дзяржаўным цырку прайшла генеральная рэпетыцыя прадстаўлення “Я працую чараўніком”, а ўчора першыя гледачы змаглі пабачыць новую праграму, дзе разам з нашымі майстрамі манежа занятыя і артысты Нацыянальнага цырка Украіны.
Музейны праект-1919
Сярод імёнаў музейных дзеячаў Беларусі ёсць адно, якое сёння мала што кажа нават вузкім спецыялістам. Размова ідзе пра мастацтвазнаўцу Усевалада Дзмітрыева, які ў 1919 годзе стварыў Мінскі абласны музей. Гэта менавіта тая ўстанова, адкуль вядзе свой радавод Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
Каб нябожчыкаў не патрывожыць
Фотаздымкі з чалавечымі касцямі, узнятымі на дзённае святло каўшом экскаватара, абляцелі на мінулым тыдні ці не ўсе беларускія СМІ. Вядома, многія былі шакаваныя, убачыўшы такое ў наш час, ды яшчэ і непадалёк ад цэнтра Мінска. Работы на месцы колішніх Лютэранскіх могілак былі прыпынены, актывісты ў справе аховы спадчыны напісалі заяву ў пракуратуру з патрабаваннем прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Як у выніку вырашыцца гэтая сітуацыя, прагназаваць пакуль рана. Але ўжо цяпер яна выклікае адразу некалькі важных пытанняў.
“Фі” на адрас афіш
У адной з сацыяльных сетак з’явілася эмацыянальнае паведамленне, што Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр застаўся напярэдадні прэм’еры без афішы. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама, маўляў, не прыняў візуальнае рашэнне афішы да спектакля “Дзе адступаецца каханне…”, палічыўшы прапанаваны варыянт занадта змрочным. Інтэрнэт-хваля ўзняла на паверхню праблему, з якой не ўпершыню сутыкаюцца тэатры краіны...
Як гідрасамалёт ратаваў “Несцерку”
18 мая — 75-я ўгодкі першага паказу “Несцеркі” па творы Віталя Вольскага. Сёння на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца юбілейнае прадстаўленне. Перад гледачамі з’явяцца не толькі сучасныя выканаўцы роляў у класічнай пастаноўцы, але і артысты, чый творчы лёс непасрэдна звязаны са спектаклем.
Джаз-фэст у ДШМ
Гран-пры VI Міжнароднага конкурсу джазавай і эстраднай музыкі ў Салігорску “Jazz-time-2016” здабыў выканаўца на трамбоне 10-гадовы Ілья Кісялёў з гарпасёлка Чырвоная Слабада Салігорскага раёна (педагог Сяргей Дубовік). Іншыя вынікі — на сайце Jazz-time.by. Ну а каманда арганізатараў на чале з дырэктарам мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў Алегам ШЧЭРБАВЫМ правяла гіганцкую працу. Пра тое, што засталося амаль нябачным для канкурсантаў і гледачоў, мы і пагутарылі, не абмінаючы праблемныя пытанні.
Абноўлены "Прарыў"
З Васілём Дукам пазнаёміўся ў 2007-м. Я ехаў ва Ушачы, а ён вяртаўся на радзіму пасля чарговай рэабілітацыі ў вайсковым шпіталі. Васьмідзесяцігадовы барадач партызаніў на роднай зямлі і ў ахвоту распавёў пра знакаміты прарыў фашысцкай блакады, калі супраць 16 партызанскіх брыгад агульнай колькасцю ў 17 тысяч чалавек былі сцягнуты ў Полацка-Лепельскай зоне 60 тысяч карнікаў, авіяцыйная дывізія ды танкавы полк. Было тое 5 мая 1944 года.
Герцагіня мае рацыю
Па-мойму, “адбіць” грошы на той ці іншы фестываль, хай сабе раённага ці абласнога маштабу, — годная справа. Але як гэта зрабіць у час сусветных эканамічных пературбацый, зніжэння ўзроўню даходаў насельніцтва ды пры наяўнай канкурэнцыі летніх акцый, якія ладзяцца цяпер па ўсёй краіне?
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»