Вогненныя рубяжы і тыповы кінасюжэт

№ 19 (1249) 07.05.2016 - 13.05.2016 г

Няхай месцамі і выцвіла туш... Лёс мастака Уладзіміра Сакалова
У кожнага, хто перажыў вайну, свая памяць пра той час, свой боль, свае ўспаміны. Старыя фотаздымкі, дакументы, узнагароды, побытавыя рэчы і талісманы, шматлікія малюнкі захоўваюць памяць аб лёсах тых, хто з годнасцю прайшоў страшэнную навалу. Мой аповед пра Уладзіміра Сакалова, які самааддана служыў сваёй Айчыне і мастацтву ўсё сваё жыццё.

/i/content/pi/cult/585/12946/15-1.jpgЁн нарадзіўся ў Мінску, але яго школьныя гады прайшлі ў Чэрвені. У Віцебскі мастацкі тэхнікум юнак паступіў у 1928 годзе — 20-гадовым хлопцам. Вучоба на графічным аддзяленні пакінула глыбокі след у фарміраванні арыгінальнага творчага почырку. Яму пашчасціла вучыцца ў вядомых майстроў таго часу — Фёдара Фогта, Яфіма Мініна, Валянціна Волкава, Міхаіла Керзіна, Міхаіла Эндэ. Дыпломнай работай стала серыя графічных аркушаў пра Віцебскае чыгуначнае дэпо. А ўпершыню малады мастак выставіўся ў час Усебеларускай мастацкай выставы — гэта значыць, у 1932 годзе. Пасля Уладзімір Фёдаравіч зноў у Мінску, працуе ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. У пачатку 1933-га ён быў мабілізаваны на службу ў Чырвоную Армію, а праз год дэмабілізаваны ў запаc. Зноў родны горад, плённая работа…

Ды 17 верасня 1939-га Сакалова нечакана прызываюць зноў, а пазней ён скончыў у час службы аднагадовыя курсы артылерыйскай падрыхтоўкі. Словам, давялося да штыка прыраўняць пяро… Вялікая Айчынная абрывае ўсе творчыя задумы. З першых дзён вайны малодшы лейтэнант Сакалоў на фронце. Спачатку — камандзірам агнявога ўзвода, які ўдзельнічаў у абарончых баях на Гомельшчыне і Браншчыне. Потым былі фашысцкі палон, вызваленне і… зноў калючы дрот у 1949-м: амаль на сем гадоў у ГУЛАГаўскай Дубаўцы Карагандзінскай вобласці. Тыповы кінасюжэт... На шчасце, усе гады суровых выпрабаванняў яго маральнай падтрымкай, апорай заставалася жонка Соф’я Ігнатаўна. Шчырае спачуванне, перажыванне і падтрымка сталі для Уладзіміра Фёдаравіча выратаваннем, дапамагалі перанасіць пакуты, якія выпалі на яго долю. (У ваеннае ліхалецце яна разам з маленькай дачкой Ларачкай спаўна спазнала гора ў акупаваным Мінску, зарабляла на жыццё рукадзеллем і шыццём, а пасля Перамогі працавала мастаком-афармляльнікам у Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода і СМУ № 8. Пакахалі ж яны адзін аднаго яшчэ калі разам вучыліся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Ажаніліся ў 1933-м...)

Да нас дайшлі хвалюючыя лісты і некалькі маленькіх фотаздымкаў таго часу. У іх уражвае невымернасць чалавечай трагедыі. Чытаючы запіскі і пісьмы бясконца шчырага і сумленнага чалавека, міжволі захапляешся яго душэўнай сілай і здольнасцю ў тых умовах заставацца добразычліўцам. Думкі пра вяртанне ў родны горад, да сям’і, не пакідалі яго. Ён чакаў і спадзяваўся…

Вось гэтыя хвалюючыя лісты:

6 чэрвеня 1953 года.

“Дорогие Зося и Лорочка!

Посылаю свои рисунки Вам на память обо мне. Сохраняйте их в семейном архиве как напоминание о том, что я любил искусство так же, как и Вас.

Крепко целую. Володя.

В этой папке 85 рисунков. Когда получите, то в ответ пришлите в посылке или бандероли журнал “Творчество” или небольшую монографию о каком-либо русском художнике с репродукциями (небольшого формата) с подписью для меня.

Почему ничего не пишете? Вслед за посылкой я всегда ожидаю письмо. После предыдущей посылки, полученной мною в конце апреля месяца, письма от Вас ещё не получал. Пишите, жду письма с нетерпением, с подробным описанием хода и результатов экзаменов у Лорочки.

До свидания. Будьте здоровы и невредимы. Любящий Вас Володя”.

14 лютага 1953 года.

“Посмотрите на этот рисунок, сделанный рукой коллеги, и вы признаете знакомые черты близкого Вам человека. Сегодня 28 марта по радио объявили амнистию, может быть, Бог будет милостив к нам и судьба моя изменится, и мы будем ждать скорой встречи, и тогда человек, нарисованный на этом листке, близкий Вам и родной, крепко прижмёт Вас к своей истосковавшийся и измученной груди.

Крепко целую Володя”.

14 студзеня 1955 года.

“Здравствуйте дорогие мои Зося и Лорочка.

Посылаю Вам свои рисунки карандашом, тушью и акварелью, выполненные в свободное от работы время, большинство — вечером в нашей вечерней Академии, как мы, любители искусства, называем нашу студию. Как видно из работ, здесь нет серьёзных композиций, и приходится ограничиваться лёгкими набросками и этюдами с натуры, чтобы не забывать основы искусства и поддерживать в себе уверенность в том, что кое-что ещё могу нарисовать. Может, в будущем ещё пригодиться и найдёт прямое применение моё искусство. Да и ещё один важный фактор: свободное своё время провожу рационально — не одолевает так тоска о разлуке с Вами, за занятием незаметно проходит время и появляется некоторое моральное удовлетворение. Что время проходит не даром. Года проходят, уже настал 1955 год, и хочется надеятся и верить, что этот год будет более счастливый, чем предыдущие года, и когда-нибудь настанет время встречи.

Ну, на этом заканчиваю свою небольшую записку.

До свидания. Будьте здоровы счастливы и невредимы.

Крепко целую Володя.

Ожидаю ответа на поздравительное Новогоднее письмо и подробное описание Вашей жизни, работы и учёбы.

Больше пиши о Лорочке. Жду ответа.

Количество рисунков в этой посылке больше сотни. На 100 листах“.

28 снежня 1955 года.

“Здравствуйте, дорогие и любимые Зося и Лорочка!

Поздравляю Вас с наступающим Новым 1956 годом.

От всего сердца желаю Вам здоровья, благополучия и счастья в Вашей жизни!

1956 год, год нашей встречи. Крепко целую. Володя.

28 декабря 1955 г.“

Сёння ў зборы твораў выяўленчага мастацтва Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны беражліва захоўваецца частка ўнікальнай серыі малюнкаў алоўкам, тушшу, акварэллю, выкананых Уладзімірам Сакаловым у пачатку 1950-х, у перыяд знаходжання ў сталінскім ГУЛАГу. Тут і партрэты сяброў па няшчасці, і мiнi-эцюды з успамiнаў дзяцiнства, праведзенага ў вёсцы Ачыжа Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, сюжэтныя замалёўкі чэрвеня 1941 года, фрагменты ўспамінаў па бытавай тэматыкі…Сваеасаблівае рэха ваенных падзей і эмацыйны напал пачуццяў. Аўтар настолькі ўжыўся ў створаныя ім вобразы, што іх верагоднасць не падлягае сумненню.

Пажаўцелая, пацёртая папера, месцамі выцвіла туш і акварэльныя фарбы, усе малюнкі нібы зацягнутыя пацінай часу... Усе гады Сакалоў захоўваў дарагі мастацкі архіў. У кастрычнiку 1998 года ў музеi працавала выстава “Палiтра памяцi” да 90-годдзя з дня яго нараджэння, дзе ўпершыню і прадставілі шматлікія малюнкi, выкананыя мастаком у розныя гады сваіх пакут. Пасля экспанавання дачка мастака Ларыса Архангельская перадала значную іх частку ў дар музею.

Вогненныя рубяжы пакінулі глыбокі след у памяці, суровыя выпрабаванні вайны прайшлі праз сэрца мастака і сталі амаль галоўнай тэмай яго творчасці і ў жывапісе, і ў графіцы. Сюжэтныя замалёўкі, зробленныя ў гады выпрабавянняў, Сакалоў увасабляе ў такіх палотнах, як “Мінск гарыць”, “Няскораныя”, “У нямецкім палоне”. Ну, а пра тое, які ён выдатны графік, і казаць не варта: майстар працаваў у літаграфіі, манатыпіі, алоўкам. Прызнанне аматараў мастацтва заслужылі аўталітаграфіі, прысвечаныя абаронцам Айчыны “Бой з танкамі 100-й стралковай дывізіі ля Астрашыцкага гарадка”, “Бой памежнікаў 4-й заставы Ф.П.Кірічэнкі”.

Назіральнасць дапамагала мастаку бачыць свет шырока, пранікаючы ў сутнасць з’яў. Уладзімір Сакалоў шмат падарожнічаў па рэспубліцы і ўсім СССР. Порты Прыбалтыкі і Чорнага мора, пагранічнікі Брэстчыны, Гродзеншчыны і Крыма, новабудоўлі Беларусі — тое далёка не поўная геаграфія вандровак творцы. У выніку ж, з’явіліся дзясяткі замалёвак, аўталітаграфій і лінагравюр аб жыцці і службе воінаў-пагранічнікаў, пра найбуйнейшую ў рэспубліцы будоўлю таго часу — Лукомльскую ДРЭС. Ён часта выязджаў з перасоўнымі выставамі ў гарады, раёны рэспублікі, у ваенныя часткі, на пагранічныя заставы.

Ваенна-патрыятычная тэма на многія гады стала вызначальнай у мастацкай і грамадскай дзейнасці Уладзіміра Сакалова. Шмат гадоў ён узначальваў ваенна-шэфскую камісію Саюза мастакоў БССР. За вялікую работу і ўслаўленне воінаў-пагранічнікаў у сваёй творчасці Сакалоў быў узнагароджаны медалём “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР”. Трэба адзначыць і плённую мастацтвазнаўчую працу Уладзіміра Фёдаравіча.

Па ўспамінах дачкі Ларысы Уладзіміраўны, яе бацька быў чалавекам вельмі натхнёным, шматграннай творчай асобай: добра граў на мандаліне, займаўся спортам. Памяць дзяцінства і зараз вяртае яе ў далёкія перадваенныя гады, калі яна з маці была сярод гледачоў на спаборніцтвах з удзелам бацькі ў ваенным гарадку Замброва (Польшча). Ці калі ён выконваў на мандаліне ўлюбёныя творы  — старадаўні вальс “Смутак” Бакалейнікава, “Чардаш” Монці. Сёння ўспаміны дачкі вяртаюцца і да гадоў, калі яна з маці з болем і пяшчотнасцю перачытывала невялікія запіскі і пісьмы бацькі, дасланыя ў перыяд жорсткіх выпрабаванняў, разглядвалі яго шматлікія замалёўкі. Ён і ў няволі знаходзіў сілы для творчасці, бо сэнсам жыцця гэтага чалавека было мастацтва.

Мінулі гады. У родзе Сакаловых захоўваецца прафесійная пераемнасць. Інжынерам-архітэктарам стала дачка мастака Ларыса Уладзіміраўна, унучка Ларыса Георгіеўна — сама мастак і мастацтвазнаўца, праўнучка ж Любоў Дзмітрыеўна скончыла гімназію-каледж імя Івана Ахрэмчыка...

Наталля ФІЛІПОВІЧ, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны