Калі фінансы... спяваюць

№ 15 (833) 12.04.2008 - 18.04.2008 г

— Некалі культура фінансавалася з бюджэту па рэшткавым прынцыпе, і мяне ў студэнцкія гады гэтая акалічнасць здзіўляла, — узгадвае Уладзімір ЗАНЬКО, намеснік старшыні праўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”. Цяпер агульназразумела: культурная сфера ў самым шырокім сэнсе патрабуе значных фінансавых укладанняў, без яе немагчыма паўнавартаснае развіццё ні асобы, ні ўстановы, ні краіны наогул. Цудоўна ўсведамляюць гэта і ў такой вялікай структуры, як “Беларусбанк”, дзе культуры, асабліва ўнутранай, карпаратыўнай, надаецца значная ўвага. Таму знакамітае “Фінансы спяваюць рамансы” набыло ў гэтых сценах зусім іншы, пазбаўлены іроніі сэнс.

Элемент прадстаўніцтва
Паняцце карпаратыўнай культуры і этыкі стала ўвайшло ў наш ужытак. Ды і сапраўды, час абавязвае выбудоўваць адносіны ўнутры калектыву на новых асновах, улічваючы інтарэсы самой установы і яе станоўчага іміджа. Цікавым падаецца ў гэтым кантэксце досведБеларусбанкаў фарміраванні спрыяльнага карпаратыўнага клімату.Пачатак гэтаму працягламу працэсу закладзены яшчэ ў 1995 годзе, калі адбылося абяднанне Ашчаднага банка і камерцыйнагаБеларусбанкаў адзінае ААТ.
 /i/content/pi/cult/157/1293/VIP1.jpg
Ашчадны банк, — распавядае Уладзімір Занько, — працаваў па праверанай часам схеме: прыём камунальных плацяжоў ды ўкладаў насельніцтва. Калектыў складаўся пераважна са спецыялістаў з сярэдняй адукацыяй. Новаствораная структура закцэнтавала сваю дзейнасць на працы прафесіяналаў і ўкараненні перадавых банкаўскіх тэхналогій.
Пад час складанага працэсу абяднання дзвюх устаноў была распрацавана спецыяльная праграма і прыняты Кодэкс прафесійнай этыкі, які закрануў усе асноўныя бакі жыццябанка, распаўсюдзіўшыся на кожнага спецыяліста. І кодэкс тутсвоеасаблівы збор правілаў карпаратыўнай культуры, дзе акрэслены ўдзел супрацоўнікаў у жыцці калектыву, вызначаны мэты і задачы мабілізацыйнага характару.
У банку цяпер працуе 25 тысяч чалавек, каля 80 працэнтаў з іх — жанчыны. Сярэдні ўзрост работнікаў — 37 гадоў. Не дзіва, што ў такім вялікім калектыве, прадстаўнікі якога працуюць у кожным кутку рэспублікі, ствараецца ўласная тэхналогія ўнутраных зносін.
— Мы пачалі з вызначэння адукацыйнага ўзроўню супрацоўнікаў, закранулі стварэнне іміджа арганізацыі: знешні выгляд супрацоўніка, ветлівасць, культура мовы, уменне весці канструктыўны дыялог з кліентамі — усё гэта працуе і на карысць прафесійнага ўзроўню чалавека. Навучыўшы гэтаму, пачалі патрабаваць выканання ўскладзеных функцый, — гаворыць мой субяседнік.
Сапраўды, спецыялістаў “Беларусбанка” заўжды пазнаеш па карпаратыўнай форме адзення, вытрыманай у белым і зялёным колерах. У сусветнай практыцы з такой заўважнасці як элемента прадстаўніцтва і “пачынаецца” банк ды і любая значная ўстанова. Нібыта “тэатр — з вешалкі”.
 /i/content/pi/cult/157/1293/VIP3.jpg
Але карпаратыўнае аблічча “Беларусбанка” праяўляецца і ў культурным жыцці ўстановы: конкурсы мастацкай творчасці, россып мастацкіх калектываў, што дзейнічаюць практычна ў кожным філіяле па ўсёй рэспубліцы. Сярод апошніх вылучаюцца хор “Ясныя зоры”, арганізаваны ў бабруйскім філіяле, і хор, створаны ў Жабінцы. Заўсёды цікава праходзяць вечары-сустрэчы з выпускнікамі ВНУ, якія ўліваюцца ў калектыў “Беларусбанка” (іх на год прыходзіць да 800 чалавек). Да ўдзелу ў розных мерапрыемствах прыцягваюцца сем’і супрацоўнікаў банка.
Скажам, у мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў прайшоў рэспубліканскі конкурс сямейнай мастацкай творчасці, арганізаваны гэтай установай…
Маем таксама часопіс “Веснік” і газету “Наш банк сёння”, што на ІІІ Нацыянальным конкурсе “Залатая Ліцера” была адзначана як лепшая шматтыражка. 

Экспануюццагрошы
А якБеларусбанкудзельнічае ў культурным жыцці рэспублікі?
У свой час банк набыў калекцыю беларускіх аўтэнтычных строяў — 25 касцюмаў, якія насілі нашы продкі ў ХVІІХVІІІ стагоддзях. Мы звярнуліся да Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па кансультацыю, а пасля прапанавалі на дабрачыннай аснове перадаць калекцыю ў адзін з музеяў. Наша прапанова была з удзячнасцю прынята. Сёння, па ўзгадненні бакоў, калекцыя знаходзіцца ў музеі Інстытута этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе і была першапачаткова сабрана. Цяпер непаўторныя творы аўтэнтычнага мастацтва даступны аматарам прыгожага і навукоўцам з Беларусі і замежжа.“Беларусбанк” адкрыты для прапаноў, напрыклад, у справе рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Разам з тым трэба ўлічваць: развіваючы адну сферу, мы павінны прадбачыць, што з гэтага будзе вынікаць. Калі размова ідзе, скажам, аб развіцці ўязнога турызму, экатурызму, дык тут павінен быць увесь комплекс паслуг, бо асноўная задача гасцявога боку — абслужыць на высокім узроўні.
 /i/content/pi/cult/157/1293/VIP2.jpg

— Ведаю, што ў “Беларусбанка” ёсць, акрамя скарбаў матэрыяльных, яшчэ адзін — духоўны. Гаворку вяду пра музей вашай установы…
— У справе яго аздаблення, папаўнення і размяшчэння каштоўных як факт гісторыі і як грашовыя адзінкі экспанатаў у выставачных залах нам сапраўды спатрэбіцца дапамога Міністэрства культуры. Цяпер “Беларусбанк” не можа забяспечыць шырокі допуск гледачоў у музей, таму яго наведваюць пакуль што супрацоўнікі банка, яго госці, маладыя спецыялісты, слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі.
— А чым адметная экспазіцыя музея “Беларусбанка”?
— Экспанаты каштоўныя, а некаторыя з іх і наогул унікальныя. У музеі сабраны матэрыялы, якія расказваюць пра развіццё ашчаднай справы ў Беларусі, пра самы пачатак яе станаўлення. Гэта дакументы, справаздачы, першыя аблігацыі, ашчадныя кніжкі і чэкі. Ёсць нават загады расійскіх цароў аб адкрыцці пэўных фінансавых устаноў. Вы такога больш нідзе не знойдзеце і не ўбачыце. Экспанаты сабраны кіраўніком музея Мікалаем Сінькевічам, выдатным спецыялістам музейнай справы, які стварыў выстаўку практычна з нуля.
Паступова музей папаўняецца граматамі, дыпломамі, кубкамі, атрыманымі камандамі і прадстаўнікамі банка ў шматлікіх спартыўных спаборніцтвах, узнагародамі, атрыманымі падчас культурных мерапрыемстваў. Гэта — аспект сучаснасці ў экспазіцыйных залах.
Музей для нас — рэліквія, каштоўнасць, якой мы ганарымся. Плануем перанесці яго экспазіцыю і фонды ў прыстасаваныя памяшканні новага будынка банка ў стылі хай-тэк, са шкла і з прымяненнем сучасных канструкцый, які будзе ўзведзены на праспекце Дзяржынскага і стане сапраўднай архітэктурнай дамінантай вуліцы.
— Банк укладвае значныя фінансавыя сродкі ў аднаўленне і рэканструкцыю некаторых архітэктурных збудаванняў Беларусі, у прыватнасці, у будаўніцтва моста праз Нёман у старажытным Гродне…
— Так. Будаўніцтва ў Гродне — наш унёсак у сучасную беларускую архітэктуру. Фінансаванне праекта ажыццяўляецца на суму каля 20 мільёнаў долараў. Працы вядуцца не толькі ўласна на мосце, але таксама і на прылеглай Савецкай плошчы.
Прыгадаю, што банк уклаў вялікія рэсурсы ў будаўніцтва падземнага гандлёвага цэнтра “Сталіца” на плошчы Незалежнасці ў Мінску, фінансаваў рэканструкцыю сталічнага чатырохзоркавага гатэля “Мінск”, плошчаў мінскага Камароўскага рынку і прылеглых тэрыторый. З прыцягненнем сродкаў банка ўзведзены (“Еўропа”) і будуць узводзіцца (“Вікторыя”) самыя сучасныя гасцініцы беларускай сталіцы. Мы актыўна фінансуем сферу будаўніцтва жылля, што таксама з’яўляецца нашым унёскам і ў сацыяльную галіну, і ў развіццё сучаснай архітэктуры. 

Цікавілася Наталля КІРПІЧЭНКАВА
Фота Юрыя ІВАНОВА