Уладзімір Спарышкоў

№ 17 (1247) 23.04.2016 - 29.04.2016 г

15 красавіка не стала кінааператара Уладзіміра Спарышкова, лаўрэата дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР. “Знак бяды” і “У жніўні 44-га ...” Міхаіла Пташука, “Бацькі і дзеці” Вячаслава Нікіфарава і “Пераправа” Віктара Турава ды яшчэ дзясяткі іншых фільмаў і тэлесерыялаў, у тым ліку, ужо ў новую кінаэпоху абавязаны сваім бездакорным візуальным шэрагам менавіта гэтаму прафесіяналу.

/i/content/pi/cult/580/12902/8-2.jpgВыхаванец ВГИКаўскай школы, ён годна працягнуў традыцыі пляяды выдатных аператараў “Беларусьфільма”. У складаныя для айчыннага кіно часы Уладзімір Спарышкоў заставаўся верным сваёй прафесіі і быў адным з самых запатрабаваных майстроў у кінасферы на рускамоўнай прасторы.