Сцэна са спектакля “Па шчупаковым загадзе”. |
15 красавіка Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача запрашае ўсіх ахвотных на прэм’еру спектакля “Кніга джунгляў” у пастаноўцы рэжысёра Васіля Грышчанкі з Разані. А ўжо з 16 і да 23 красавіка на гэтай жа сцэне распачынаюцца гастролі самога Разанскага дзяржаўнага абласнога тэатра юнага гледача.
У гастрольнай афішы разанскага тэатра — спектаклі для самых розных гледачоў. Самым маленькім прапануюцца “Дванаццаць месяцаў” С.Маршака і “Па шчупаковым загадзе” Е.Тарахоўскай. А падлеткавай аўдыторыі будуць цікавыя пастаноўкі тэатра “Інь і Янь” (чорная версія) паводле дэтэктыва Барыса Акуніна, дзе “сцэнічнае расследаванне” вядзе культавы сышчык Эраст Фандорын, і “Бывай, Элада” па п’есе “Дэмбельскі цягнік” маладога ўральскага драматурга Аляксандра Архіпава — драматычная гісторыя ломкі лёсаў маладых хлопцаў.
Ул. інф.