У Малдове гукалі вясну па-нашаму

№ 17 (1247) 23.04.2016 - 29.04.2016 г

У Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Беларускі культурны рух Малдовы” зладжана старажытнае свята-абрад “Гуканне вясны”. У якасці арганізатараў выступілі пяць грамадскіх аб’яднанняў беларускай дыяспары.

/i/content/pi/cult/580/12864/3-2.jpgПалюбавацца на адзін з самых жыццярадасных беларускіх абрадаў і дапамагчы дыяспары прыйшлі прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова, калегі з рускай, балгарскай, польскай, украінскай дыяспар і шматлікія сябры.

Беларускі этнічны тэатр “Куфар” падрыхтаваў тэатралізацыю. Таксама ў святочнай праграме прыняў удзел вакальны хор “Зорачка” Беларускай грамады Рэспублікі Малдова.

На тэрыторыі парка Бюро міжэтнічных адносін было праведзена сакральнае традыцыйнае дзейства спальвання Марэны - злоснай багіні зімы, хвароб і смерці.

Ганна МАЗУР, старшыня праўлення БКРМ