Да 20-годдзя Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Расійскай Федэрацыі дэманструецца выстава “Навекі разам”. З фондаў Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці прадстаўлены шэраг цікавых экспанатаў. Напрыклад, імператарская парцаляна, вырабы з гжэльскай парцаляны, юбілейны знак “10 гадоў з Дня яднання народаў Беларусі і Расіі”, набор медалёў “У памяць 200-годдзя Айчыннай вайны 1812 года”. Большасць гэтых рэчаў — падарункі, якія былі зроблены расійскімі гасцямі Кіраўніку беларускай дзяржавы.
Фота прадастаўлены музеем