З юбілеем

№ 14 (1244) 02.04.2016 - 09.04.2016 г

29 сакавіка споўнілася 75 гадоў з дня заснавання Беларускага Дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

У Дзяржынску, дзе знаходзіцца ўстанова, адбыліся юбілейная навукова-практычная канферэнцыя і ўрачысты канцэрт з удзелам выхаванцаў Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў. З прывітальным словам выступілі кіраўнікі архіва і дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі, партнёры архіва, шэрагу работнікаў былі ўручаны падарункі і ганаровыя граматы.

Рэдакцыі газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва” таксама сардэчна віншуюць кіраўніцтва і супрацоўнікаў архіва з юбілеем і спадзяюцца на далейшае плённае супрацоўніцтва ў агульнай справе захавання візуальнай спадчыны Беларусі!