35 гадоў без антракту

№ 14 (1244) 02.04.2016 - 09.04.2016 г

30 сакавіка Тэатр-студыя кінаакцёра Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” адзначаў 35 гадоў з дня заснавання.

/i/content/pi/cult/581/12777/1-1.jpg

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь павіншаваў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Цёплыя словы ў дзень урачыстасцей зачытала намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава. У віншаванні адзначаецца, што высокі прафесіянальны ўзровень і патрабавальнасць да фарміравання рэпертуару дазволілі тэатру стварыць шэраг яскравых спектакляў, якія выклікаюць інтарэс шматлікіх гледачоў.

Міністр культуры Барыс Святлоў уручыў шэраг узнагарод калектыву і прызнаўся, што гэтая ўстанова блізкая да Міністэрства не толькі ў прамым значэнні (месціцца трупа ў будынку кінатэатра “Масква” — акурат ля шматпавярховіка, дзе знаходзіцца Мінкультуры), але і ў самым узнёслым. Міністэрства замежных спраў у асобе намесніка яго кіраўніка Алены Купчыной таксама павіншавала акцёраў з юбілеем калектыву. Пасля афіцыйнай часткі госці імпрэзы прасякнуліся атмасферай цёплага дамашняга свята, што падрыхтавалі для іх артысты.