І зноў пра любоў...

№ 12 (1242) 19.03.2016 - 25.03.2016 г

У Мінску працягваюцца імпрэзы ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Беларусь, я люблю цябе!” У мінулую суботу пляцоўку ў Гандлёвым цэнтры “Сталіца” ўпрыгожылі чароўнымі гукамі аўтарства замежных і айчынных кампазітараў навучэнцы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. Глінкі. Нагадаем, канцэрты акцыі на гэтай імправізаванай сцэне будуць доўжыцца да мая.

/i/content/pi/cult/578/12743/1-3.jpg

Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by