Усім супрацоўніцам галіны культуры

№ 10 (1240) 05.03.2016 - 11.03.2016 г

Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным першым вясновым святам!

Дзень жанчын заўсёды з асаблівай цеплынёй адзначаецца ў нашай краіне. Вобраз жанчыны быў і застаецца ўвасабленнем пяшчоты і матчынай любові, святла і дабрыні.

Менавіта на жаночых плячах ляжыць штодзённы клопат аб падтрыманні агню ў хатнім ачагу і дабрабыту ў сям’i, выхаванні дзяцей. Вы ўмела сумяшчаеце гэтыя абавязкі з уласнай прафесійнай самарэалізацыяй.

У галіне культуры працуе больш за 47 тысяч жанчын, і кожная з вас заслугоўвае падзякі за сваю працу, таму што на сваім працоўным месцы вы праяўляеце высокі прафесіяналізм, талент, адказнасць і адданасць сваёй справе.

У гэты вясновы дзень хачу пажадаць вам шчасця, кахання і здароўя, здзяйснення самых запаветных мараў, надзей і жаданняў. Выказваю шчырую падзяку за той уклад, які вы ўносіце ў развіццё нацыянальнай культуры.

Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, сагрэты душэўнай цеплынёй, клопатам і ўвагай дарагіх і блізкіх людзей!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў