Дарагія суайчынніцы!

№ 10 (1240) 05.03.2016 - 11.03.2016 г

Сардэчна віншую вас са святам 8 Сакавіка!
У гэты цудоўны вясновы дзень мы гаворым цёплыя словы павагі, удзячнасці і любові мамам, бабулям, жонкам, дачкам, дарагім для нас жанчынам. Дзякуй, што ідзеце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам, дапамагаеце мудрай парадай і натхняеце на новыя здзяйсненні і перамогі.

Спаконвеку жанчына шануецца як захавальніца хатняга агменю, а сёння шмат хто з вас паспяхова сумяшчае клопат пра сям’ю з прафесійнай дзейнасцю. Прыміце шчырую падзяку за працу на ніве аховы здароўя, адукацыі і дзяржаўнага кіравання, за прадуктыўную работу на вытворчасці і дасягненні ў галіне культуры і навукі.

Мы высока цэнім ваш актыўны ўдзел у справах краіны, бясцэнны ўнёсак у выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне традыцый і маральных каштоўнасцяў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка