Сваё мастацтва дэманстравалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Рашад Сафараў (баян), стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі Сяргей Кляўцэвіч (акардэон) з класа дацэнта Мірона Булы, а таксама Дзмітрый Калаціла (цымбалы) з класа народнага артыста Беларусі, прафесара Яўгена Гладкова. Гэтыя ўдзельнікі выступу — на фота. У канцэрце браў удзел і лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль флейтыстаў "Німфы" пад кіраўніцтвам дацэнта Ніны Аўраменка.