Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Акцэнты сацыяльнай рэкламы
Калі яшчэ напрыканцы 2006-га года давялося пісаць пра новы законапраект “Аб рэкламе”, які мусіў упарадкаваць камерцыйную рэкламу ў электронных СМІ і ўзняць статус сацыяльнай, мы чакалі, што “сацыялка” зможа ў рэшце рэшт паказаць, на што здатная. Так, аб’ём яе за гэты час павялічыўся, ды, за рэдкім выключэннем, яна так і не стала ўзорам цытавання масамі яе слоганаў. Але ж яна можа быць лепшай! Не такой, каб у злосці пераключацца на другі тэлеканал ці іранічна пасміхацца, як з недарэчных экзерсісаў. За добрую сацыяльную рэкламу людзі гатовы плаціць грошы, каб толькі ўбачыць яе на вялікім экране падчас фестываляў рэкламы. Чаму ж ёй не можа пахваліцца Беларусь? Гэта мы паспрабавалі высветліць у гаворцы са спецыялістамі, якія непасрэдна ці ўскосна працуюць над стварэннем у нашай краіне сацыяльнай рэкламы.
Бацькі і дзеці: у пошуках кантактаў
Вось ужо трэці раз у Магілёве прайшоў Міжнародны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”, які на сённяшні дзень, без перабольшання, стаўся адной з самых цікавых і чаканых тэатральных падзей нашай краіны, нават крыху зацьміўшы сабой традыцыйнае, прымеркаванае да Міжнароднага дня тэатра, уручэнне “Крыштальных Паўлінак”. У чым сакрэт такога поспеху яшчэ зусім маладога фестывалю? Найперш, канешне ж, — у акрэсленасці арыенціраў: дакладна вызначаны “маладзёжны” фармат, з аднаго боку, адразу ж фіксуе і фокусную групу, а з другога, дае прастору для асэнсавання працы маладых пад самымі рознымі ракурсамі. А яшчэ ў тым, што арганізатары форуму — упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі абласны драматычны тэатр — не спадзяюцца на “добрых дзядзечак зверху”, а бяруцца за справу самі, падыходзячы да фарміравання фестывальнай афішы сур’ёзна, удумліва. Як вынік — толькі адзін з трынаццаці спектакляў, прадстаўленых на форуме, выклікаў пытанні адносна мэтазгоднасці яго прысутнасці ў конкурснай праграме. А гэта — прынцыпова важны паказчык наяўнасці ў гаспадароў “М.@rt.кантакту”, акрамя арганізатарскіх здольнасцей, высокіх прафесійных патрабаванняў і мастацкага густу.
“Юнацтва”: тэмпераментна, імпэтна, агніста!
30 сакавіка ў зале Палаца мастацтваў Бабруйска, здавалася, увесь горад сабраўся адсвяткаваць на самай вялікай гарадской канцэртнай пляцоўцы 25-годдзе Заслужанага аматарскага танцавальнага калектыву “Юнацтва” і павіншаваць з гэтай нагоды яго стваральнікаў — Сяргея і Клаўдзію Лукашэвічаў. На ўрачыстай цырымоніі гучалі словы падзякі людзям, якія стаялі ля вытокаў мастацкага калектыву. Распачалося ўсё з прагляду дакументальнага фільма, які быў зняты на пачатку станаўлення ансамбля ў 1980-я гады.
Навошта Пугачоў у Ветку прыязджаў? Гіпотэза кінадакументалістаў Гомельшчыны
Пераключаючы каналы, выпадкова натрапіла на сюжэт, які адразу прыцягнуў увагу: камера высвеціла карціну, вядомую як “двайны партрэт”: паверсе выявы Кацярыны ІІ намаляваны кіраўнік паўстання ХVІІІ стагоддзя ў Расіі Емяльян Пугачоў. Сцвярджалася, што партрэт гэты створаны мастаком-стараверам у Ветцы, дзе знаходзілася на той час славутая іканапісная школа, а сама карціна — падарунак старавераў свайму абранніку, так бы мовіць, ідэалагічнае забеспячэнне яго права на трон.
“Алімпійская зборная” па-музычнаму
Сёння ў выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — размеркаванне. У Прэзідэнцкі аркестр Беларусі накіраваны пяцёра музыкантаў на чале з... цяперашнім дырыжорам Віктарам Бабарыкіным — ён таксама заканчвае сёлета БДАМ, праўда, ужо ў другі раз. Скончыўшы ў 2002 годзе аркестравы факультэт, а праз год — магістратуру і атрымаўшы кваліфікацыі выканаўцы, выкладчыка, дырыжора, зараз ён завяршае навучанне па спецыяльнасці оперна-сімфанічнага дырыжыравання.
Майстар-клас ад Зураба Цэрэтэлі
У сакавіку група з дзесяці лепшых студэнтаў, што спасцігаюць жывапіс у беларускіх навучальных установах, патрапіла ў майстэрню да адной з самых неадназначных, прыцягальных і легендарных асоб сучаснага расійскага мастацтва — скульптара і жывапісца, прэзідэнта Расійскай акадэміі мастацтваў і ўладальніка многіх рэгалій і ўзнагарод Зураба Цэрэтэлі. Аказаліся там пачаткоўцы, вядома, не выпадкова, а дзякуючы арганізаванаму майстар-класу, які стаў тэмай нашай гутаркі з кіраўніком студэнцкай групы, загадчыкам кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, скульптарам Уладзімірам СЛАБОДЧЫКАВЫМ.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»