Хто зрабіў аншлаг?

№ 9 (1239) 27.02.2016 - 05.03.2016 г

Свята ўсіх закаханых у Віцебскай абласной філармоніі — не толькі для моладзі. Гэтую думку данеслі са сцэны салісты філармоніі. І яе актыўна падтрымалі слухачы: у зале аншлаг. Прыйшлі, вядома, і маладыя пары, і пажылыя людзі. Асабліва спяшаліся сюды, канешне, жанчыны.

/i/content/pi/cult/575/12635/3-1.jpg

Канцэрт стаўся святочным, дзе прыгожае афармленне сцэны дапаўняла бездакорнае выкананне песень. Шыкоўна гучалі цымбалы Таццяны Моўлі, якая, бы чараўніца, панавала над імі, акружаная дзецьмі і “сэрцайкамі” дэкарацый. Хлопцы, удзельнікі вакальнай студыі пад кіраўніцтвам Наталлі Атрашкевіч (таксама салісткі філармоніі), падышлі да справы вельмі адказна, што заўсёды кранае сэрца гледача. Узрушылі таксама майстэрства Алены Граковай (сапрана) і Уладзіслава Міцэнкі (скрыпка), якія змаглі душэўна і бездакорна паднесці эстрадны рэпертуар, хаця, па сутнасці, з’яўляюцца прадстаўнікамі “цэха” класічнай музыкі. Маладыя салісткі Настасся Гардзіенка і Наталля Атрашкевіч запоўнілі асноўную частку праграмы песнямі, добра знаёмымі слухачу.

Ірына ШАГАЛАЕВА

Віцебск