Цяпер штосуботу

№ 9 (1239) 27.02.2016 - 05.03.2016 г

У рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь, я люблю цябе” штотыдзень па суботах з 14-й па 16-ю гадзіну з 27 лютага па 7 мая ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” будуць праходзіць выступленні выканаўцаў і творчых калектываў устаноў адукацыі ў сферы культуры рэспубліканскага падпарадкавання, Мінска і Мінскай вобласці.

/i/content/pi/cult/575/12624/3-5.jpg

Як паведамляюць у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, увазе гледачоў будуць прапанаваны выступленні лепшых калектываў і прадстаўнікоў таленавітай моладзі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі. Сярод выступоўцаў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў, лаўрэаты і стыпендыяты спецфонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У канцэртах прагучаць творы беларускіх і замежных аўтараў.

Сёння публіцы прадставяць канцэртныя нумары Акадэміі музыкі.

Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by