Крыніца Дрынеўскага

№ 7 (1237) 13.02.2016 - 20.02.2016 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага з 75-годдзем. Як паведамляе прэс-служба беларускага Лідара, у віншаванні падкрэсліваецца, што творчая дзейнасць Міхаіла Дрынеўскага звязана з Нацыянальным акадэмічным народным хорам Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча. "Беларуская песня ва ўсёй яе чысціні, прыгажосці і багацці стала для Вас невычэрпнай крыніцай натхнення. У якасці інтэрпрэтатара і аранжыроўшчыка Вы ўнеслі вялікі ўклад у захаванне і развіццё нацыянальнай музычнай традыцыі", — гаворыцца ў віншаванні.

/i/content/pi/cult/573/12583/2-1.jpg

Міхась Дрынеўскі дырыжыруе зводным хорам на "Харавым вечы" ў Мінску.

Калі гэты нумар здаваўся ў друк, на сцэне Белдзяржфілармоніі рыхтаваліся да пачатку юбілейнага вечара Міхася Дрынеўскага, дзе, сярод іншых віншаванняў, павінны прагучаць і словы з віншавальнага адрасу Прэзідэнта краіны.


Віншуем з юбілеем!*

Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт віншуе мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, Ганаровага грамадзяніна Лельчыцкага раёна Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага з юбілеем!

Ваш жыццёвы шлях — яскравы прыклад вернасці абранай справе — служэнню роднай Беларусі і яе народу. Ад усёй душы жадаем Вам, паважаны Міхаіл Паўлавіч, добрага настрою, асабістага шчасця і дабрабыту, сіл і нястомнай энергіі для ажыццяўлення ўсіх задум.

Няхай збываюцца планы і мары, а далейшае жыццё будзе напоўнена задавальненнем ад дасягнення пастаўленых мэтаў і новымі прафесійнымі поспехамі!

З павагай, старшыня Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта М.В. Камок