Міхась Дрынеўскі дырыжыруе зводным хорам на "Харавым вечы" ў Мінску.
Калі гэты нумар здаваўся ў друк, на сцэне Белдзяржфілармоніі рыхтаваліся да пачатку юбілейнага вечара Міхася Дрынеўскага, дзе, сярод іншых віншаванняў, павінны прагучаць і словы з віншавальнага адрасу Прэзідэнта краіны.
Віншуем з юбілеем!*
Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт віншуе мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, Ганаровага грамадзяніна Лельчыцкага раёна Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага з юбілеем!
Ваш жыццёвы шлях — яскравы прыклад вернасці абранай справе — служэнню роднай Беларусі і яе народу. Ад усёй душы жадаем Вам, паважаны Міхаіл Паўлавіч, добрага настрою, асабістага шчасця і дабрабыту, сіл і нястомнай энергіі для ажыццяўлення ўсіх задум.
Няхай збываюцца планы і мары, а далейшае жыццё будзе напоўнена задавальненнем ад дасягнення пастаўленых мэтаў і новымі прафесійнымі поспехамі!
З павагай, старшыня Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта М.В. Камок