Год Бакста паводле UNESCO

№ 6 (1236) 06.02.2016 - 12.02.2016 г

10 лютага ў Мінску адкрыецца выстава "Час і творчасць Льва Бакста". Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь больш за два месяцы будзе дэманстраваць работы знакамітага ўраджэнца Гродна (іх на выставе — больш за сорак, у тым ліку — дзясятак тых, што захоўваюцца ў Беларусі: у фондах музея і карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка"), яскравага прадстаўніка выяўленчай культуры мяжы ХІХ — ХХ стагоддзяў, чыё імя шануецца сёлета ў календары UNESCO. Атачаць творы Бакста будуць работы яго сучаснікаў: Напалеона Орды, Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, Фердынанда Рушчыца, Жана Както, Мікалая Рэрыха, Ісака Левітана, Мсціслава Дабужынскага, Валянціна Сярова, Барыса Кустодзіева, Станіслава Жукоўскага, Дзмітрыя Стэлецкага, Канстанціна Стаброўскага і многіх іншых. Усяго гэты праект, што ладзіцца ў рамках буйной ініцыятывы згаданага банка "Арт-Беларусь" і змяшчае больш за 200 работ...

/i/content/pi/cult/572/12571/111-1.jpg