Вынік — 35 метраў

№ 6 (1236) 06.02.2016 - 12.02.2016 г

2 лютага ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы працягнута рэалізацыя праекта “Купальскі пояс”, першы этап якога быў пачаты ў сакавіку 2015 года.

/i/content/pi/cult/572/12561/2-3.jpgЛеташні вынік “Купальскага пояса” быў прадстаўлены на свяце “Купалле”, якое адбылося 4 — 5 ліпеня 2015 года. Прэзентацыя праекта прайшла ў рамках IV Міжнароднага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, які праходзіў у Магілёве 10 — 13 лістапада.

На сённяшні дзень даўжыня пояса складае 35 метраў. Па ўсёй яго даўжыні вытканы традыцыйныя арнаменты ўсіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.

У другім этапе праекта, які завершыцца ў ліпені 2016-га, напярэдадні свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), прымуць удзел майстрыхі з 17 раёнаў Магілёўскай вобласці: Шклоўскага, Глускага, Дрыбінскага, Бабруйскага, Слаўгарадскага, Асіповіцкага, Горацкага, Хоцімскага, Краснапольскага, Быхаўскага, Круглянскага, Клічаўскага, Бялыніцкага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Мсціслаўскага.

Працэс вырабу пояса — працаёмкая і карпатлівая праца, якая патрабуе зайздроснага цярпення і, безумоўна, выдатных ведаў традыцыйных тэхналогій ткацтва.

Ганна ТУЗЯНКОВА, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы