Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Unesco Павел Латушка ўручылі 30 лістапада медалі Unesco “Віктор Гюго” і дыпломы ад генеральнага дырэктара Unesco Ірыны Бакавы народным артыстам СССР і Рэспублікі Беларусь Тамары Ніжнікавай, Генадзю Аўсяннікаву. Таксама ўзнагарода прысуджана Расціславу Янкоўскаму, на цырымоніі яе атрымлівала жонка народнага артыста — Ніна Чэішвілі (Янкоўская).
На здымку: (злева направа) Тамара Ніжнікава, Генадзь Аўсяннікаў, Ніна Чэішвілі (Янкоўская).
Фота Генадзя Жынкова, БелТА