Афіцыйна

№ 49 (1227) 05.12.2015 - 11.12.2015 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў розных сфер дзейнасці. Як паведамляе прэс-служба Лідара краіны, адпаведны ўказ падпісаны 26 лістапада.

Узнагароды ўручаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё будаўнічай галіны, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы аховы здароўя, культуры і 
спорту.

Сярод удастоеных ганаровых званняў — акцёр драматычнага тэатра і кіно Яўген Крыжаноўскі. Яму прысвоена званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін уганараваны званнем "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".