РЭДЫЗАЙН "СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ"

№ 47 (1225) 21.11.2015 - 27.11.2015 г

Нацыянальны гістарычны музей краіны зрабіў рэдызайн экспазіцыі, што апавядае пра нашу радзіму, пачынаючы з пракаветных часоў. Падрабязна — пра тое, што менавіта змянілася ў дадзенай прасторы, і пра фінансавы складнік рэдызайну.

/i/content/pi/cult/561/12283/1-1.jpgДырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Рыжкоў паведаміў “К”, што работы па абнаўленні экспазіцыі “Старажытная Беларусь”, якія былі распачаты ў ліпені, паспяхова завершаны і 19 лістапада новы дызайн залаў упершыню прэзентаваны публіцы. Па словах кіраўніка ўстановы, на рээкспазіцыю, якую праводзіла фірма “Тэхнамузей”, было выкарыстана каля трохсот мільёнаў рублёў. Экспазіцыя пасля ўдасканалення цалкам змяніла знешні выгляд. Заменены вітрыны, музейныя прадметы — адрэстаўраваны. Ранейшым застаўся толькі сэнс: адлюстраванне беларускай мінуўшчыны. Экспазіцыя існуе ў рамках музея з 1967 года і з гэтага часу мадэрнізавалася тройчы: у 1977, 1982 і 1993 гадах.

Фота прадастаўлена музеем

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"