Рызыкі і актуаліі

№ 46 (1224) 14.11.2015 - 20.11.2015 г

У Магілёве — пра традыцыйную культуру
У Магілёве прайшоў IV Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Горад на Дняпры наведалі прадстаўнікі 11 дзяржаў. Збольшага гэта краіны СНД, а таксама Італія, Турцыя, Кітай, Польшча.

/i/content/pi/cult/560/12267/2-2.jpgФорум адкрыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, імпрэзы былі прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне: прэзентацыі традыцый Магілёўшчыны ў форме выстаўкі, канцэрта, знаёмства з працай раённых устаноў культуры, навукова-практычная канферэнцыя “Нематэрыяльная культурная спадчына: сучасны стан, рызыкі, праблемы захавання і актуалізацыі”.

Выступоўцы падчас канферэнцыі закраналі і тэарэтычныя пытанні функцый традыцыйнай культуры ў сучасным грамадстве, і практычныя аспекты аховы і папулярызацыі пэўных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Крыху дзіўным падалося тое, што не ўсе, хто працуе ў гэтым полі, карыстаюцца тэрміналогіяй Канвенцыі, прынятай UNESCO яшчэ ў 2003 годзе: варта казаць дакладна “элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны”, а не аб’ект. Аб’ект — гэта панятак з Канвенцыі 1972 года аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Некаторыя выступоўцы крытыкавалі падзел на матэрыяльную і нематэрыяльную спадчыну, казалі пра тое, што без матэрыяльнага ўвасаблення складана ўявіць сабе ідэю, і ў якасці прыкладу прыводзілі артэфакты народных рамёстваў і кухні. У такіх выпадках варта тлумачыць, што страва ці рамесны выраб — матэрыяльны аб’ект, а навык па іх стварэнні — элемент нематэрыяльнай спадчыны, які перадаецца ад пакалення да пакалення. Зрэшты, у панятак нематэрыяльнай спадчыны акрамя звычаяў, форм выражэння, ведаў і вопыту, адпаведна Канвенцыі, уваходзяць звязаныя з імі інструменты, артэфакты, прадметы і культурная прастора.

У немалой ступені прыняццю Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны папярэднічалі абмеркаванні Канвенцыі 1972-га: у Еўропе лічыцца, што помнік аўтэнтычны, калі захавалася вялікая частка матэрыялу, з якога ён быў пабудаваны. На Усходзе ж могуць сказаць “Гэтаму храму тры тысячы гадоў”, хаця ён з драўніны, якая ніяк не магла так доўга пратрываць. На пытанне еўрапейца чалавек Усходу адкажа: гэты храм будаваўся па тых жа тэхналогіях, тымі ж інструментамі, што тысячы гадоў таму, будаўнікі — пераемнікі тагачасных майстроў. І па ўсходняй, неарыстоцелеўскай логіцы, дзе калі А не роўнае В, яны адначасова могуць быць роўныя С, храму, і праўда, — тры тысячы гадоў.

З Канвенцыі 2003 года панятак “аўтэнтычнасць” прыбралі, аргументуючы тым, што ўсе элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны аднолькава каштоўныя, незалежна ад іх узросту. Таму і на канферэнцыі ў Магілёве аднолькава цікава было паслухаць пра стварэнне банка даных па малдаўскай традыцыйнай культуры, аднаўленне кажлянскай цацкі ў Курскай і раманаўскай у Ліпецкай абласцях Расіі, працу з калекцыяй ручнікоў у Бельску-Падляшскім і спеўна-танцавальныя заняткі з карпацкімі дзецьмі (Польшча), папулярызацыю туркменскага эпасу “Гёроглы” і брэндынг культуры ў розных частках Казахстана.

Чацвёртым разам наведала Магілёў Арусяк Саакян, супрацоўніца Інстытута археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі. Этнамузыколаг старой школы, чымсьці нагадала нашу Зінаіду Мажэйка, якая шмат супрацоўнічала з UNESCO і прысвяціла экалогіі традыцыйнай культуры сваю апошнюю кнігу. Арусяк Саакян — стваральніца армянскай праграмы імплементацыі Канвенцыі 2003 года. Яна казала пра тое, што вусная, народная, школа — такая ж прафесійная, як класічная (узгадаем “карыфееў песенных абшчын” у Мажэйка). Цытавала прамову Амаду Хампадэба ў UNESCO ў 1960 годзе: “Калі ў Афрыцы памірае адзін стары, знікае цэлая бібліятэка”.

На адкрыцці форуму выступалі старэйшыя носьбіты традыцый з Глускага і Кіраўскага раёнаў. Пра беларускія аўтэнтычныя спевы армянка сказала: “Калі чую вашых бабуль, то плачу...”. Ну, што тут дадаць?

Алесь Лозка закрануў пытанне беларускіх каляндарных стыляў у еўрапейскім кантэксце, Хрысціна Лямбовіч прэзентавала спадчыну Міншчыны, мадэраваў дыскусію і рабіў абагульненні Іван Крук. Ларыса Быцко з Брэста падзялілася планамі наконт спадчыны Міколы Тарасюка: хацелі рабіць выстаўку ў Нацыянальным мастацкім музеі, але пакуль нешта не склалася. Але пленэр на сядзібе майстра ўлетку будзе, нават калі сродкаў хопіць толькі на адну скульптуру. Аксана Катовіч распавяла пра сімволіку вясельнага каравая. Аказваецца, першая згадка каравая ў друкаваных крыніцах сустракаецца ў 1526 годзе, а “каравайнікаў” — яшчэ раней, у XIV стагоддзі.

Выступоўцы ад Беларусі не губляліся на фоне прадстаўнікоў іншых краін. У той жа час адчувалася, што і гасцям цікава. Нездарма некаторыя прыязджаюць ужо чацвёртым разам і абяцаюць вярнуцца.Форум адкрыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, імпрэзы былі прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне: прэзентацыі традыцый Магілёўшчыны ў форме выстаўкі, канцэрта, знаёмства з працай раённых устаноў культуры, навукова-практычная канферэнцыя “Нематэрыяльная культурная спадчына: сучасны стан, рызыкі, праблемы захавання і актуалізацыі”.

Выступоўцы падчас канферэнцыі закраналі і тэарэтычныя пытанні функцый традыцыйнай культуры ў сучасным грамадстве, і практычныя аспекты аховы і папулярызацыі пэўных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Крыху дзіўным падалося тое, што не ўсе, хто працуе ў гэтым полі, карыстаюцца тэрміналогіяй Канвенцыі, прынятай UNESCO яшчэ ў 2003 годзе: варта казаць дакладна “элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны”, а не аб’ект. Аб’ект — гэта панятак з Канвенцыі 1972 года аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Некаторыя выступоўцы крытыкавалі падзел на матэрыяльную і нематэрыяльную спадчыну, казалі пра тое, што без матэрыяльнага ўвасаблення складана ўявіць сабе ідэю, і ў якасці прыкладу прыводзілі артэфакты народных рамёстваў і кухні. У такіх выпадках варта тлумачыць, што страва ці рамесны выраб — матэрыяльны аб’ект, а навык па іх стварэнні — элемент нематэрыяльнай спадчыны, які перадаецца ад пакалення да пакалення. Зрэшты, у панятак нематэрыяльнай спадчыны акрамя звычаяў, форм выражэння, ведаў і вопыту, адпаведна Канвенцыі, уваходзяць звязаныя з імі інструменты, артэфакты, прадметы і культурная прастора.

У немалой ступені прыняццю Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны папярэднічалі абмеркаванні Канвенцыі 1972-га: у Еўропе лічыцца, што помнік аўтэнтычны, калі захавалася вялікая частка матэрыялу, з якога ён быў пабудаваны. На Усходзе ж могуць сказаць “Гэтаму храму тры тысячы гадоў”, хаця ён з драўніны, якая ніяк не магла так доўга пратрываць. На пытанне еўрапейца чалавек Усходу адкажа: гэты храм будаваўся па тых жа тэхналогіях, тымі ж інструментамі, што тысячы гадоў таму, будаўнікі — пераемнікі тагачасных майстроў. І па ўсходняй, неарыстоцелеўскай логіцы, дзе калі А не роўнае В, яны адначасова могуць быць роўныя С, храму, і праўда, — тры тысячы гадоў.

З Канвенцыі 2003 года панятак “аўтэнтычнасць” прыбралі, аргументуючы тым, што ўсе элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны аднолькава каштоўныя, незалежна ад іх узросту. Таму і на канферэнцыі ў Магілёве аднолькава цікава было паслухаць пра стварэнне банка даных па малдаўскай традыцыйнай культуры, аднаўленне кажлянскай цацкі ў Курскай і раманаўскай у Ліпецкай абласцях Расіі, працу з калекцыяй ручнікоў у Бельску-Падляшскім і спеўна-танцавальныя заняткі з карпацкімі дзецьмі (Польшча), папулярызацыю туркменскага эпасу “Гёроглы” і брэндынг культуры ў розных частках Казахстана.

Чацвёртым разам наведала Магілёў Арусяк Саакян, супрацоўніца Інстытута археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі. Этнамузыколаг старой школы, чымсьці нагадала нашу Зінаіду Мажэйка, якая шмат супрацоўнічала з UNESCO і прысвяціла экалогіі традыцыйнай культуры сваю апошнюю кнігу. Арусяк Саакян — стваральніца армянскай праграмы імплементацыі Канвенцыі 2003 года. Яна казала пра тое, што вусная, народная, школа — такая ж прафесійная, як класічная (узгадаем “карыфееў песенных абшчын” у Мажэйка). Цытавала прамову Амаду Хампадэба ў UNESCO ў 1960 годзе: “Калі ў Афрыцы памірае адзін стары, знікае цэлая бібліятэка”.

На адкрыцці форуму выступалі старэйшыя носьбіты традыцый з Глускага і Кіраўскага раёнаў. Пра беларускія аўтэнтычныя спевы армянка сказала: “Калі чую вашых бабуль, то плачу...”. Ну, што тут дадаць?

Алесь Лозка закрануў пытанне беларускіх каляндарных стыляў у еўрапейскім кантэксце, Хрысціна Лямбовіч прэзентавала спадчыну Міншчыны, мадэраваў дыскусію і рабіў абагульненні Іван Крук. Ларыса Быцко з Брэста падзялілася планамі наконт спадчыны Міколы Тарасюка: хацелі рабіць выстаўку ў Нацыянальным мастацкім музеі, але пакуль нешта не склалася. Але пленэр на сядзібе майстра ўлетку будзе, нават калі сродкаў хопіць толькі на адну скульптуру. Аксана Катовіч распавяла пра сімволіку вясельнага каравая. Аказваецца, першая згадка каравая ў друкаваных крыніцах сустракаецца ў 1526 годзе, а “каравайнікаў” — яшчэ раней, у XIV стагоддзі.

Выступоўцы ад Беларусі не губляліся на фоне прадстаўнікоў іншых краін. У той жа час адчувалася, што і гасцям цікава. Нездарма некаторыя прыязджаюць ужо чацвёртым разам і абяцаюць вярнуцца.

Мінск — Магілёў — Мінск

(Працяг гаворкі пра магілёўскі форум — у наступных нумарах “К”.)
Аўтар: Алена ЛЯШКЕВІЧ
спецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газеты "Культура"