Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Што мастак “ліквідам” лічыць?
У сталічным Палацы мастацтва праходзіць выстаўка “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам”. “Восеньскі салон…” — выстаўка-продаж. У ёй бяруць удзел 90 маладых мастакоў, якіх эксперты банка вылучылі як найлепшых, як самых перспектыўных у сваёй узроставай групе. На інфармацыйных шыльдачках, што побач з карцінамі, скульптурамі, графічнымі аркушамі, іншымі ўзорамі творчасці, акрамя імя творцы, назвы работы і матэрыялу, у якім яна выканана, прысутнічае яшчэ і лічба ў беларускіх рублях, у якую аўтар ацаніў сваю працу. Гэтыя шыльдачкі наведвальнікі выстаўкі разглядаюць не менш, а мо і больш пільна, чым самі творы.
Дні культуры: тэатр
На мінулым тыдні Беларусь прымала Дні культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі. Цэнтрам падзей стаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, дзе знакамітая трупа Пекінскага тэатра народнага мастацтва паказала спектакль "Наш Цзын Кэ". Падзеі папярэднічала выстаўка ў фае тэатра.
ТОП-10 ПА ВЕРСІІ ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА
Акурат з дзясятка спектакляў складаецца праграма V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі, які 27 кастрычніка пасля доўгага перапынку адраджаецца ў Бабруйску. У праграме — спектаклі паводле твораў сучаснікаў і класікаў айчыннага пісьменства ад тэатраў з Віцебска, Гомеля, Магілёва, Пінска, Мінска, а таксама працы гаспадароў форуму — бабруйчан — і пастаноўка беларускай п'есы ад гасцей з Масквы.
Зала з інтэрактывам
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася чарговая ў нашай краіне інтэрактыўная зала. Адметнасць яе ў тым, што дадзеная плошча ў музеі цалкам прызначана для дзяцей. Падрабязна пра гэты праект чытайце ў наступных нумарах "К".
Дзень работнікаў культуры
Святкаванне Дня работнікаў культуры сёлета перанеслася на тузін дзён пасля даты — на 23 кастрычніка. Прапануем невялікі фотасюжэт з імпрэзы да прафесійнага свята, што адбылася ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Ад вялікіх “мінусаў” да прафесійнага нон-cтоп
Трэці год запар знакавай падзеяй для бібліятэчных работнікаў з Беларусі і шэрагу краін замежжа з’яўляецца мінскі Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, на якім узнімаюцца найбольш актуальныя пытанні сферы. Скажам, праблема трансфармацыі прасторы бібліятэкі ў новым інфармацыйным і сацыякультурным асяроддзі, адкрыты доступ да інфармацыі і аўтарскае права, праблемы чытання і інфармацыйная пісьменнасць. Клопаты гэтыя, вядома ж, не новыя. Затое ўдзельнікі Кангрэса прадставілі новыя падыходы да іх вырашэння. Да пачатку прадстаўнічага форуму некаторыя яго ўдзельнікі ў кулуарах падзяліліся з карэспандэнтамі “К” сваімі дасягненнямі і клопатамі, а таксама бачаннем развіцця бібліятэчнай сферы.
Тыпавы сімулякр
Днямі Сеціва ўскалыхнулі весткі пра чарговы этап пераўвасаблення царквы святога Георгія ў вёсцы Валавель, што на Драгічышчыне. Нагадаем, што цягам папярэдняга рамонту ці не самы прыгожы помнік драўлянага “народнага” барока страціў свае найважнейшыя мастацкія асаблівасці: шатровыя завяршэнні вежаў ператварыліся ў тыповыя залатыя “цыбулінкі”. А пасля сёлетняй ашалёўкі храм з 250-гадовай гісторыяй стаў выглядаць ну зусім як новенькі. І падобныя выпадкі, на жаль, — тэндэнцыя.
Тэндэнцыя і “знак якасці”
З 1961 па 1974 гады я жыў акурат насупраць Палаца культуры Мінскага камвольнага камбіната. На маіх вачах гмах будаваўся і ўпрыгожваўся. Калі рабілася мастацкае аздабленне, я вучыўся у Школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. Працэс стварэння твора мастацтва на той час на супермадэрнавым, з улікам класічнага пачатку, фасадзе, мяне па-юнацку кранаў. Было нейкае адчуванне гонару і саўдзелу. Сам жа Палац быў як родны дом.
Бібліятэкі без… карыстальнікаў
Па запрашэнні беластоцкай універсітэцкай бібліятэкі імя Ежы Гедройца брала ўдзел у V Агульнапольскай навуковай канферэнцыі “Бібліятэкі без карыстальнікаў?.. Дыягназ праблемы”. Такія мерапрыемствы з 2007 года ладзяцца тут раз на два гады. Удзел стаў магчымым дзякуючы супрацоўніцтву бібліятэк у рамках Дамовы аб стварэнні сеткі ўніверсітэтаў памежжа.
Культ-поле і… гародзік
Пра тое, як прайшлі шэсць гадоў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, лепш за мяне засведчаць праекты, партнёры, гледачы, новыя імёны, адкрытыя і дзякуючы нашай дзейнасці. Гэта не толькі мастакі, фатографы, скульптары, але і куратары, даследчыкі. Заўсёды падкрэсліваю: развіццё немагчымае без кансалідацыі, узаемадапамогі, цікавасці адзін да аднаго.
Былыя гаспадары
У 1976-м для стварэння Дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту загадам Міністэрства культуры арганізавана рабочая група, у склад якой увайшлі архітэктары, гісторыкі і этнографы. Перад яе ўдзельнікамі стаяла галоўная мэта: вывучыць, знайсці, зафіксаваць і перавезці помнікі народнай драўлянай архітэктуры, прадметы побыту. Але часта гісторыя людзей, жыццё якіх было звязана з помнікамі архітэктуры, заставалася па-за ўвагай музейшчыкаў. Натуральна, з цягам часу “сваімі” сядзібамі пачалі цікавіцца былыя гаспадары.
“Пастараль дванаццаці анёлаў”
Пад такой назвай у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працуе выстаўка найвядомага прадстаўніка польскага інсітнага мастацтва — разьбяра Кшыштафа Градзіцкага. Яго творчасць — нешта падобнае на дзіцячую забаву з цацкамі, гульню формай і колерам, дзе працэс выклікае ці не большае захапленне, чым вынік. Ён не валодае віртуознай тэхнікай, яго мастацтва недасканалае, затое — сумленнае. Урэшце, як і творчасць дзяцей.
Пленэр у дэталях
Мастак і літаратар Адам Глобус распавядае на старонках "К" пра тое, як адбываюцца мастацкія пленэры ў сталіцы суседняй краіны — Вільнюсе.
Філасофскі тэкстыль
Дзве яркія выстаўкі адкрыліся адначасова ў Віцебскім мастацкім музеі. На першай з іх пад назвай “Канцэнтраваныя думкі” прадстаўлены творы латвійскага мініяцюрнага тэкстылю. Як адзначыла прафесар Латвійскай акадэміі мастацтваў, загадчык кафедры мастацтва тэкстылю і куратар экспазіцый Іева Круміня, калекцыя мініяцюрных прац стваралася цягам шэрагу гадоў. Тэматыка твораў вельмі шырокая — ад выказвання асабістых пачуццяў і настрояў, малюнкаў прыродных аб’ектаў і з’яў да сур’ёзных гістарычных, экалагічных і сацыяльных тэм.
Шукаюць спонсара
Ганна Дзякун, намеснік дырэктара Гродзенскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 2, кажа, што эстрадна-сімфанічны аркестр установы “Nota Band” — ужо доўгі час меў статус "народны". А зусім нядаўна Міністэрства культуры пастанавіла прысвоіць найменне “ўзорны” і ансамблю скрыпачоў “Чароўныя струны”. “Спадзяемся, гэткага ж гонару неўзабаве дасягне і хор старэйшых класаў “Крынічка”, — дадае суразмоўца.
Ад дэндзізму да мадэрна
Думаю, кожны пагодзіцца з тым, што адзін з найбольш актуальных аспектаў дзейнасці любога музея Беларусі — міжнароднае супрацоўніцтва. Што ні кажы, а прэзентацыі артэфактаў за мяжой спрыяюць таму, каб пра беларускую культуру даведвалася ўсё больш і больш людзей з розных краін свету.
Музей з прасамі
Ці можа лічыцца праектам стварэнне раённага краязнаўчага музея? Як на мой погляд, дык можа. Справа ўся ў тым, што зрабіць сёння музей, што называецца, “з нуля” — з новай экспазіцыяй, з унікальнымі экспанатамі, здольнымі зацікавіць любога, самага патрабавальнага наведвальніка, — пагадзіцеся, вельмі цяжка. Але ў гарпасёлку Глуск Магілёўскай вобласці цяжкасцей не збаяліся.
І ўсё ж “пракаціла”
Я люблю народныя танцы. Ды хто іх не любіць? У добрай кампаніі, ды пад добры гармонік, а калі пашанцуе, то і са скрыпкай, ды не адной, з бубнам ды іншымі інструментамі. Апошнім часам у Мінску мы, аматары патанцаваць, мелі нямала магчымасцей сябе паказаць і на людзей паглядзець.
“Інтэрв’ю з вядзьмаркамі”
Апошнія некалькі гадоў запар на Міжнародным форуме тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, тым самым прыцягваючы асаблівую ўвагу мастацкай грамадскасці, адбывалася беларуская прэм’ера. Сёлета ў гэтай “ролі” выступіла “Інтэрв’ю з вядзьмаркамі” Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Хаця, прызнацца, упершыню гэты папраўдзе аўтарскі спектакль Яўгена Карняга быў вынесены на шырокую публіку не ўласна ў час фестывалю, а двума тыднямі раней.
Шэры камень апавёў Сірыну…
У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” доўжыцца выстаўка “Кераміка ночы”. У экспазіцыі прадстаўлены творчыя вынікі бабруйскага ХІІІ Міжнароднага пленэра па кераміцы “Арт-Жыжаль". Пра канцэпцыю плэнера яго лідар Валерый Калтыгін распавядаў у мінулым нумары. Сёння ж — агляд мастацкага даробку яго мінскай прэзентацыі.
Акцэнт пераносіцца
Каго сёння здзівіш прывідамі? А вось галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Саўлюс Варнас здзівіў: у рамках Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТэАРТ” была паказана яго нядаўняя прэм’ера — “У маленькай сядзібе” Станіслава Віткевіча, польскага пісьменніка, філосафа, мастака першай паловы ХХ стагоддзя.
“Як акцёр хачу заўсёды працаваць…”
Сёння "К" працягвае апавядаць пра лёс і творчасць знакамітага акцёра Іларыёна Пяўцова, ураджэнца Беларусі. І адным з кульбітаў ягонага творчага шляху стала тое, як з юнака, які пакутваў на заіканне, ён стаў масцітым майстрам сцэны.
Праекты ў працы
На першым месцы — захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, інакш кажучы — рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы “Замкі Беларусі”. Зроблена апошнім часам шмат. На Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне адчыніў дзверы палац Друцкіх-Лябецкіх. Ён не нам прыналежыць, але рашэнне аб аднаўленні палаца прыняў у свой час аблвыканкам.
Арыгіналы з самага пекла
“Камбат”, “Стаяць насмерць!”, “Гэта не забываецца. Лагер смерці “Штутгаф”, “Палонныя немцы. Сталінград”, “Дабрыдзень, тата!”… Гісторыю Вялікай Айчыннай вайны не адно пакаленне спасцігала, уяўляла па гэтых слынных кадрах. Ваенная фатаграфія як дакумент і як сведка часу, як тое, што дазволена зафіксіраваць, і як тое, што прамоўлена “між радкоў”. Яна і пра саміх ваенкараў, пра час, пра мужнасць, смерць, пакуты. “Паспець паказаць…” (Класіка ваеннай фатаграфіі. 1941 — 1945)” — выстаўка-праект з калекцыі Льва і Аляксандра Барадуліных, што экспануецца зараз у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, — гэта 170 рарытэтаў фотахронікі СССР, што фарміравалі і фарміруюць наша прадстаўленне пра вайну. У тым ліку пра след вогненнага ліхалецця на Беларусі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»