Моладзь за бяспеку

№ 43 (1221) 24.10.2015 - 30.10.2015 г

Чарговы “дзень нараджэння” адзначае ў кастрычніку Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных. У гэтым годзе ў Беларусі з гэтай нагоды з 12 па 24 кастрычніка ладзіцца акцыя “Моладзь за бяспеку”.

На першым этапе з 12 па 16 кастрычніка мерапрыемства прайшло ў дамах шматдзетных сем’яў, тых пенсіянераў, якія пражываюць адны, інвалідаў. Супрацоўнікі Савецкага РАНС Мінска разам з актывістамі БМГАРП дапамагалі гэтым людзям у вырашэнні побытавых пытанняў, скажам, устаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прыборка ў дамах і кватэрах, а таксама правялі тлумачальную працу па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх.

Пры наведванні шматдзетных сем’яў з падлеткамі ладзіліся віктарыны, разгадваліся красворды, абмяркоўваліся тэматычныя сітуацыйныя задачы, дэмастраваліся фільмы, у якіх у даступнай форме распавядалася, як змагацца з агнём. Кожнай мнагадзетнай сям’і, якую наведалі супрацоўнікі Савецкага РАНС, была падаравана кніга “Формула бяспекі”.

Але акцыя “Моладзь за бяспеку” — гэта ўсяго толькі невялікая частка таго, чым жыве арганізацыя. Штогод пад яе эгідай ладзіцца мноства прафілактычных, навучальных, спартыўных і забаўляльных мерапрыемстваў, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх становяцца юныя ратавальнікі.

Таццяна БЫЧАНОК, пецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС Мінска