Францыск Скарына ў Малдове

№ 42 (1220) 17.10.2015 - 23.10.2015 г

Восень прынесла ў Малдову доўгачаканыя Дні культуры Беларусі. Падзея ўвабрала цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рэспубліцы з 30 верасня па 2 кастрычніка.

/i/content/pi/cult/556/12161/11-1.jpgПрактыка правядзення падобных акцый была адноўлена дзякуючы дамоўленасці, дасягнутай на пасяджэнні Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску 15 ліпеня гэтага года.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў сустрэўся з кіраўнікамі грамадскіх аб’яднанняў беларускай дыяспары ў Малдове. Сустрэча адбылася ў будучым Беларускім культурным цэнтры, што ствараецца на базе беларуска-малдаўскага сумеснага прадпрыемства “Керамін-груп”.

Узнімаліся пытанні аб дапамозе Міністэрства культуры Беларусі ў правядзенні конкурсу на лепшы праект дызайну інтэр’ера для будучага Беларускага культурнага цэнтра, аб падтрымцы ва ўсталяванні помніка Францыску Скарыну ў Малдове. Ішла гаворка пра падтрымку ў набыцці камплектаў нацыянальных беларускіх касцюмаў для выступленняў беларуска-малдаўскага этнічнага тэатра “Куфар”, што створаны пры Беларускім культурным руху Малдовы, аб прадастаўленні метадычнай і мастацкай літаратуры…

Адкрыццё Дзён культуры Беларусі ў Кішынёве прайшло ў Нацыянальнай філармоніі з удзелам міністра культуры Беларусі Барыса Святлова і віцэ-міністра культуры Рэспублікі Малдова Георгія Посцікэ. Там была прэзентавана выстаўка беларускіх габеленаў “Каляровая нiзка”, адбыўся канцэрт беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Cвята”. У Цэнтры культуры і мастацтва “Odeon” у Кішынёве цягам двух дзён адбываўся паказ беларускіх фільмаў. Гледачы ўбачылі карціны “Белыя росы. Вяртанне” і “Сляды апосталаў”. Завяршыліся Дні беларускай культуры прэзентацыяй анімацыйных фільмаў студыі “Беларусьфільм” і паказам мастацкай стужкі “Брэсцкая крэпасць”.

Ганна МАЗУР, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі культурны рух Малдовы”