Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сакавіцкі хор хвастатых спевакоў
Сакавік заўсёды прыходзіць да нас рознакаляровымі цюльпанамі, якія мужчыны нясуць дадому ў Жаночы дзень. І не адзін год запар гэты саамы сакавік заканчваецца дзесяткамі вусатых, паласатых ды хвастатых, што збірае пад сваім дахам Палац мастацтва. Цяпер там праходзіць чарговая Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Марцовыя каты”, прадстаўленая мастакамі з сямі краін.
Пра помнік Караткевічу, “Дажынкі” і гарадскі статус
Горад з больш чым стотысячным насельніцтвам сёння мяняе не толькі вонкавае аблічча, але, у пэўнай ступені, — і сацыяльны статус. Быць чарговай, дванаццатай, сталіцай Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі” і пашанотна, і адказна. Неаспрэчна, што апошняе заўжды пераважае над першым. Орша, як колісь Бабруйск, Рэчыца ды іншыя нашы малыя і сярэднія гарады, жыве цяпер у напружаным рытме абнаўлення. Гаворка не толькі пра ўсебаковае і ўжо звыклае добраўпарадкаванне вуліц, пляцаў і рэканструкцыю будынкаў: справа ў карэнным пераглядзе сацыяльнага прызначэння мясцовых устаноў культуры і мастацтва. Ірына Мігаль, начальнік аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама, упэўнена, што ў прамысловым горадзе, які не мае сваіх ВНУ, але знакаміты старадаўняй гісторыяй, слыннымі творцамі кшталту Уладзіміра Караткевіча, “духагорадаўтваральнымі” павінны стаць менавіта аршанскія бібліятэкі, музеі, клубы і карцінная галерэя. Спрачацца не выпадае, бо гэтая ідэя закладзена ў культурніцкую частку і штогадовай падрыхтоўкі да “Дажынак”, і комплекснай дзяржпраграмы развіцця гарадоў Беларусі. Таму будынак аршанскага езуіцкага калегіума ператворыцца да восені ў Культурна-адміністрацыйны цэнтр, колішняя бурса — у Дом рамёстваў з салонам па продажы твораў народнага мастацтва, Паркавы пляц — у галоўную канцэртную пляцоўку “Дажынак-2008”, а сам горад стане больш прывабным і ўтульным і для жыхароў, і для турыстаў.
Аркестр на ўсе часы і стылі
Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста рэспублікі, прафесара Міхаіла Фінберга не так часта выступае на сцэне сталічнай філармоніі. Некалькі гадоў таму адзін з запланаваных канцэртаў увогуле не адбыўся, бо на рэпетыцыі ў Вялікай зале са столі ўпала тынкоўка і будынак зачынілі на рамонт. Таму напярэдадні чатырохдзённага праекта “Шлягеры на ўсе часы”, які прайшоў 24 — 27 сакавіка, злыя языкі жартавалі: маўляў, што ж павінна абваліцца ці абрынуцца на гэты раз?
Ад Паліны да “Паўлінкі”
Калі заслужаны артыст Беларусі Міхаіл ДРУЖЫНА ў свае 85 гадоў выходзіць у оперы “Барыс Гадуноў” у партыі Пімена, разумееш: вось ён, сапраўдны “летапісец” нашага Вялікага тэатра. Калі ж ён, былы ваенны лётчык (гл. “К” №27 за 2005 г.), саліруе ў хоры ветэранаў “Памяць сэрца” Палаца прафсаюзаў, адчуваеш: вось ён, “штурман і пілот” нашай вакальнай школы, пераемнік традыцый самога Фёдара Шаляпіна, успрынятых праз свайго настаўніка Яўгена Віцінга, які спяваў (і сябраваў!) з гэтым рускім геніем. Калі ж М.Дружына трымае ў руках “Крыштальную Паўлінку”, міжволі ўзгадваеш яго жонку Паліну, якая валодала цудоўным мецца-сапрана, спявала побач з ім на нашай опернай сцэне і пайшла з жыцця ў жніўні 2000 года. Можа, гэтае падабенства жаночых імёнаў не выпадковае?
“Міс Беларусь-2008”: шанц пашырыць межы свайго свету
На гэтым тыдні сталі вядомы імёны яшчэ дзвюх прэтэндэнтак на карону “Міс Беларусь-2008”. Прыгажуні з Гомельскай вобласці Юля Супічэнка і Аксана Гапон па выніках другога паўфінальнага шоу атрымалі пуцёўку ў фінал, далучыўшыся да Крысціны Кузняцовай і Яўгеніі Русіноўскай, пераможцаў гродзенскага тура. 29 сакавіка журы і тэлегледачы вызначаць лёс прыгажунь Брэстчыны, а яшчэ праз тыдзень — Віцебскай вобласці. “К” звярнулася да дырэктара Нацыянальнай школы прыгажосці Вольгі СЯРОЖНІКАВАЙ з просьбай больш падрабязна распавесці пра ход адборачных падзей. У выніку гутарка закранула не толькі пытанні накшталт “што?”, “дзе?”, “калі?”, “як?”, але і праблемныя тэмы “індустрыі прыгажосці”. Пра маштабнасць сёлетняга конкурсу, англійскую мову, “кароткі век” каралеў прыгажосці і многае іншае атрымалася наша гаворка.
Вясковая сталіца роднага слова
На ўздзенскім гербе — Кірыла і Мяфодзій — святая двойца праваслаўнай славеснасці. 19 пісьменнікаў выйшла з гэтых мясцін. А настаўнікаў — і не пералічыш. Культура ды асвета — тутэйшыя прыярытэты, на якіх і грунтуецца духоўнасць Уздзеншчыны. Кірыла і Мяфодзій пазіралі на нас з мясцовага герба скрозь сонейка Слова. А мы з начальнікам аддзела культуры Уздзенскага райвыканкама Алай Карповіч аглядалі новы помнік тром мясцовым воінам-інтэрнацыяналістам, што не вярнуліся на Радзіму з Афганістана. Скрозь прасветліну маленькай зорачкі на абеліску мы бачылі родную зямлю Кандрата Крапівы і Паўлюка Труса, крыж на месцы разбуранай царквы, асвечаны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»