Мемарандум з Інданезіяй

№ 42 (1220) 17.10.2015 - 23.10.2015 г

6 кастрычніка 2015 года ўступіў у сілу Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і культуры Рэспублікі Інданезія пра супрацоўніцтва ў галіне культуры.

 

Згодна з дакументам, беларускі і інданезійскі бакі мяркуюць развіваць супрацоўніцтва па многіх кірунках. У прыватнасці, запланавана правядзенне сумесных выставак, семінараў, навукова-практычных канферэнцый і сумесных выступленняў, дзён кіно, абменных дзён культуры. Да таго ж паміж Беларуссю і Інданезіяй будзе наладжаны абмен экспертамі ў галіне музейнай справы, фальклору і кінематаграфіі, абмен выканаўцамі, калектывамі мастацкай творчасці і мастакамі, а таксама абмен інфармацыяй, рэкламнымі матэрыяламі і часопісамі.

Акрамя таго, запланавана супрацоўніцтва ў сферы аховы і рэстаўрацыі аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны, узаемадзеянне паміж ўстановамі адукацыі сферы культуры ды правядзенне міжнародных фестываляў фальклору, выяўленчага мастацтва, народных танцаў, музыкі і рамёстваў.