Віншаванні Прэзідэнта

№ 40 (1218) 03.10.2015 - 09.10.2015 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні гасцям і ўдзельнікам двух міжнародных музычных фестываляў.

Як паведамляе прэс-служба беларускага Лідара, у віншаванні Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям XIV Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер-2015” з нагоды адкрыцця форуму, адзначаецца: “Залаты шлягер” стаў яркай падзеяй у сучасным культурным жыцці Беларусі. “З году ў год, падтрымліваючы традыцыі айчыннай і замежнай эстрады, ён дорыць шырокай публіцы сустрэчы з творчасцю любімых музыкантаў, кампазітараў, паэтаў-песеннікаў. Дзякуючы “Залатому шлягеру” мы маем унікальную магчымасць пачуць лепшыя творы мінулых гадоў”, — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэты фестываль паслужыць умацаванню творчых зносін музыкантаў розных пакаленняў і краін, а паклоннікам прынясе шмат незабыўных уражанняў.

А 28 верасня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў з адкрыццём юбілейнага Х Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

У віншаванні гаворыцца, што за мінулыя гады гэты форум зарэкамендаваў сябе як адзін з яркіх музычных праектаў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю твораў класічнага мастацтва. “Фестываль радуе нас жанравай разнастайнасцю і віртуозным майстэрствам удзельнікаў, бо на беларускай зямлі збіраецца сапраўднае сузор’е талентаў з розных краін свету — ад легендарных зорак да таленавітых маладых выканаўцаў”, — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што форум унясе важкі ўклад ва ўмацаванне і развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.