Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Майстар-клас ад рэктара
Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Маскоўскай школы акварэлі, рэктар Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі акварэлі і прыгожых мастацтваў Сяргей АНДРЫЯКІ 23 верасня даў адкрыты майстар-клас у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Падзея адбылася ў рамках выстаўкі расійскай ВНУ, што ладзіцца ў музеі да 11 кастрычніка.
Модная цяпер Ляхаўка
Правядзенне Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі стала ўжо традыцыйным, але бадай упершыню гэтае мерапрыемства вылілася ў сапраўднае гарадское свята. На мінскай вуліцы Кастрычніцкай, якая чым далей тым болей становіцца ўдалым прыкладам “мяккай” джэнтрыфікацыі помнікаў прамысловай архітэктуры, гучалі музыка і вершы, дэфілявалі паны і паненкі, ездзілі “Мустангі” і “Победы”, ладзілася экскурсія, прысвечаная гістарычнаму прадмесцю Ляхаўка... Нядаўна забыты, а цяпер модны куток Мінска як найлепей адлюстроўвае культурны і турыстычны патэнцыял індустрыяльнай спадчыны, абранай сёлета ў якасці галоўнай тэмы агульнаеўрапейскай акцыі.
Ад "Музыкі..." — да "Дзённікаў..."
25 верасня ў Беларусі распачынаюцца Тыдні Германіі. Сёлетняя праграма, якая ўключае больш за 30 мерапрыемстваў у Мінску, Магілёве і Брэсце, ладзіцца пад дэвізам 25-годдзя аб’яднання Германіі. Кіно, музыка, літаратура, фатаграфія, тэатр, навука… — сучасная нямецкая культура паўстане ў самых розных іпастасях цягам месяца. Адной з самых яскравых падзей Тыдняў абяцае стаць беларуская прэм’ера п’есы Генрыка Ібсена “Вораг народа” ў пастаноўцы Томаса Астэрмайера. Яна адбудзецца ў рамках форуму “ТэАРТ”. Гэтаксама ў праграме — канцэрт у мінскай філармоніі Берлінскай акадэміі старадаўняй музыкі “Музыка на вадзе” і публічныя чытанні на рускай і нямецкай мовах “Дзённікаў нямецкіх салдат”, што адбудуцца ў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна.
Міжнародны кантэкст
28 верасня стане не толькі днём урачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, але і юбілейнай датай для гэтага ўнікальнага музычнага форуму — 10 год! А 29 верасня стартуе не менш значная міжнародная падзея — тэатральнага мастацтва: “ТэАРТ” захопіць краіну амаль на месяц.
Адкрыцці на парозе?
29 верасня ў Мінску распачнецца V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”. Ён працягвае эксперыментаваць з формамі, адкрываць новыя для нашага гледача фарматы, накшталт дакументальнага тэатра ці “site-specific”. У міжнароднай праграме прыхільнікаў Мельпамены чакаюць неардынарныя пастаноўкі з Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Італіі, Латвіі, Расіі, Украіны, Швейцарыі і Японіі. Насычанай у гэтым годзе сталася беларуская праграма: 13 пастановак, палова з якіх прыедзе з рэгіёнаў. Дарэчы, упершыню ўдзел у “Belarus Open” прымуць айчынныя лялечнікі. Напярэдадні свята арганізатары фестывалю сабралі за “круглым сталом” экспертную тэатральную суполку, каб паспрабаваць разабрацца, ці ўплывае “ТэАРТ” на вобраз нашага сцэнічнага мастацтва і чаго, магчыма, не стае апошняму, каб пазіцыянаваць сябе часткай міжнароднага тэатральнага працэсу. У імпрэзе ўдзельнічала больш за два дзясяткі спікераў, таму прапаноўваем на суд чытачоў самыя дыскусійныя моманты размовы.
“Лістапад” вам у дапамогу
6 лістапада распачнецца XXII Міжнародны кінафестываль “Лістапад”. “Асалода для вачэй” — так гучыць сёлета форумны дэвіз, які быў натхнёны кнігай французскага класіка Франсуа Труфо “Le plaisir des yeux”.
Гук і смак слова
У час нашага небыткавання — пяцгадовага знаходжання трупы ТЮГа па-за роднай сцэнай — мы вынаходзілі самыя розныя сродкі для паразумення з беларускай мовай. Да прыкладу, складалі “Слоўнічак для тых, хто ўпершыню трапіў у беларускі тэатр”.
Так і застанемся зборачным цэхам?
Дызайн — дзейнасць сінтэтычная, якая ўключае ў сябе інжынерную і мастацкую творчасць. Адпаведна, ён мусіць арыентавацца на вышэйшыя дасягненні элітарнай мастацкай культуры. Больш за тое, дызайн часта сам выконвае функцыі “haute couture” і “ pret-a-porter” — інакш кажучы, стварэння і тыражавання высокіх стандартаў жыцця. Самі згаданыя тэрміны скарыстоўваюцца ў індустрыі моды, але, фактычна, прыдатныя да ўсяго.
Падыходы да “Роднага”
На дыску “Роднае”, які быў выдадзены ў 2008 годзе, у дзясятку нумароў задэкларавана тое, што для мяне з’яўляецца родным — чытай: атаясамляецца з Беларуссю — у музыцы. Урэшце, “роднае” — паняцце шырокае, якое каранямі сыходзіць у лепшыя гады дзяцінства і юнацтва.
Сукенка для лепшай чытачкі
Сённяшні расповед — пра клубы і бібліятэкі Кіраўшчыны. Раён для нас — больш чым адметны. І не толькі тым, што на падставе жудаснай трагедыі мясцовай вёскі Боркі Алесь Адамовіч напісаў сваю знакамітую аповесць “Карнікі”, крывавую хроніку знішчэння гітлераўцамі мірных жыхароў, і не адно ўзорным калгасам “Рассвет” імя Кірылы Арлоўскага. Аддзел культуры ў раёне доўгі час узначальвала Тамара Галубоўская. Цяпер яна — на заслужаным адпачынку. Але і па сёння на памяці, як Тамара Леанідаўна ўпэўнена кіравала легкавіком, чытала пры гэтым вершы і гэтак жа артыстычна і вынікова спраўлялася са шматлікімі праблемамі няпростай культурнай справы. Ехалі і думалі, а якім акажацца паслядоўнік Галубоўскай — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Карпук? Як потым адзінадушна высветлілі: малады начальнік — на сваім месцы, бо за ўсё перажывае і паўсюль паспявае… Але не будзем парушаць храналогію нашага расповеду.
Дыскатэка з эфектам
Завітаць на дыскатэку ў вёску Руткевічы, а заадно лепш пазнаёміцца з сельскай культурай Шчучынскага раёна прымусіла некалькі фактараў: рэкамендацыя намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Амшэя, даўняе жаданне пабываць на сельскай дыскатэцы і… дошка гонару ў будынку Шчучынскага райвыканкама. А больш дакладна — размешчаны на ёй партрэт аднаго з лепшых работнікаў раёна — дырэктара Руткевіцкага СДК Наталлі СОБАЛЬ. Абмінуць увагай такога кіраўніка было немагчыма.
“Жывапісаць” музыку
28 верасня ў Палацы Рэспублікі адкрываецца Х Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Паводле традыцыі, на ім прагучыць і сусветная прэм’ера беларускага твора, замоўленага арганізатарамі менавіта да гэтага форуму. Сёлета гэта будзе Канцэрт для сімфанічнага аркестра “Грамадзяне горада Кале” Алега ХАДОСКІ — лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, аўтара дзвюх опер, трох балетаў, пяці сімфоній і безлічы іншых твораў. Выканаўцам выступіць Уральскі філарманічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Ліса, сыграўшы музычную навінку ў Гродзенскім тэатры, Маладзечанскім Палацы культуры і, нарэшце, у Мінску, на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З распытаў пра новы твор і пачалася наша размова з кампазітарам.
Матыў, што ідзе ад каранёў
Аднойчы на сайце нашай газеты сярод каментарыяў да матэрыялаў рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” з’явіўся папрок у гендарнай няроўнасці, маўляў, запрашаеце да размовы толькі мужчын. Таму на планёрцы вырашылі пятнаццатым героем абраць выбітную даму. Над кандыдатурай нават спрачацца не давялося: Таццяна МАРХЕЛЬ. Жанчына-легенда — так тры гады таму назвалі яе, пераможцу ў аднайменнай намінацыі Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года” Беларускага саюза жанчын. Народная артыстка краіны з усмешкай ставіцца да рэгалій ды жартуе: “Ну, цяпер я, вітаючыся, буду гаварыць: “Добры дзень. Я — нацыянальная каштоўнасць!” Пад час сустрэчы на Малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі мы шмат смяяліся, слухалі народныя песні, а часам і расчульваліся да слёз. З гэтых пачуццяў складаецца па-сапраўднаму паўнакроўнае, жыццесцвярджальнае быццё, а Таццяна Рыгораўна і ёсць яго лепшае ўвасабленне.
Іспыт на стабільнасць здабыткаў?
У Брэсце завяршыўся ХХ Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”. Якім жа стаўся юбілейны форум па сваім узроўні? Ці здарыліся на ім сапраўдныя адкрыцці?
Іпастасі “Паланэза”
Бягучы год абвешчаны UNESCO годам Міхала Клеафаса Агінскага. Да яго 250-годдзя ў нашай краіне адбываюцца афіцыйныя мерапрыемствы і культурныя акцыі. У гэтым шэрагу — і Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Паланэз”, дзе экспануецца каля 250 работ больш як 160 аўтараў з розных рэгіёнаў Беларусі. Праходзіць выстаўка ў сталічным Палацы мастацтва. На ёй прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод аўтараў — Леў Гумілеўскі, Анатоль Кузняцоў, Мікалай Бушчык, Рыгор Сітніца ды іншыя добра вядомыя аматарам мастацтва творцы. Некаторыя аўтары прадставілі карціны, графічныя аркушы і скульптуры, адмыслова створаныя да юбілею славутага кампазітара, іншыя — работы даўніх гадоў, якія пасуюць тэме і зместу дадзенай культурнай акцыі. Кожная рэспубліканская выстаўка, незалежна ад тэматыкі, гэта дэманстрацыя мастацкага патэнцыялу Беларусі. Гэтая — не выключэнне. Я не стаўлю пад сумнеў прафесіяналізм большасці ўдзельнікаў выстаўкі, але ж мушу канстатаваць, што зразумець і ўвасобіць у мастацкім творы такую постаць, як Міхал Клеафанс Агінскі, дадзена не ўсім.
"Пан жаніцца хочыць"
Мы — супрацоўнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна — рыхтуем гульню “Яшчур”, адноўленую ў Гуцкім сацыяльна-культурным цэнтры нашага раёна, для набыцця ёю статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Матэматык з герба Касцеша
Радзіму не выбіраюць. І нават калі яе пакідаюць людзі, адданыя сэрцам зямлі, дзе нарадзілася іх душа, заўсёды памятаюць пра яе і імкнуцца вярнуцца. Сёлета споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння вядомага польскага матэматыка і педагога Чэслава Плята. На год бягучы прыпадаюць і дваццатыя ўгодкі памяці выдатнага навукоўцы з беларускімі каранямі.
Лёсы гарадоў
Унікальныя кнігі “Віцебск”, “Полацк”, “Друцк” з серыі “Старажытныя гарады Беларусі” прэзентавала 14 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы доктар гістарычных навук, прафесар, загадчыца цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга ЛЯЎКО.
Магілёў чытае
Дзень бібліятэк у Магілёвае прайшоў, як і заўжды, незвычайна. 15 верасня бібліятэкі абласнога цэнтра запрасілі магіляўчан сустрэцца з таленавітай моладдзю. Мерапрыемства стала чарговым складнікам акцыі “Магілёў чытае дзецям”. Чарговым, але не апошнім…
Мы разам — бясспрэчна!
Грамадска-культурная акцыя “Мы, беларусы — мірныя людзі” хутка дасягне сваёй кульмінацыі. Тое адбудзецца 9 кастрычніка 2015 года ў Мінску, дзе пройдзе апошні — гала-канцэрт — пад вычарпальнай назвай “Мы разам”. Арганізатар гэтай музычнай імпрэзы, тэлеканал АНТ, будзе весці прамую трансляцыю з месца дзеяння.
Дакрануцца алоўкам да прасторы...
Мастак Алег Луцэвіч пражыў больш за 90 год, нарадзіўся ў 1924-м, пайшоў з жыцця сёлета. Ён валодаў асаблівым талентам — вучыць іншых, перадаваць творчы досвед моладзі. Педагогіка была ягоным пакліканнем. Многім вядомым сёння творцам ён дапамог знайсці ўласны шлях у мастацтве. Сярод вучняў Алега Вікенцевіча і жывапісец Ігар Бархаткоў. Сваімі ўспамінамі пра настаўніка ён дзеліцца з чытачамі “К”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»