Падпісанне адбылося пад час візіту ў Казахстан дэлегацыі Белтэлерадыёкампаніі на чале з намеснікам старшыні Юрыем Азаронкам.
Дакументам прадугледжваецца развіццё супрацоўніцтва ў сферы тэлебачання і радыёвяшчання: узаемаабмен дакументальнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі, культурнымі, спартыўнымі праграмамі ды інфармацыйнымі матэрыяламі.
Пагадненне таксама прадугледжвае магчымасць удзелу на двухбаковай аснове ў тэлеконкурсах, фестывалях і іншых культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі і Казахстане.
Пад час візіту ў Алматы члены дэлегацыі Белтэлерадыёкампаніі прынялі ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаўных і грамадскіх тэлерадыёарганізацый краін-удзельніц СНД і рабочай групы Савета.
Акрамя таго, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі правялі перамовы з кіраўніцтвам телерадыёкарпарацыі “Казахстан”, азнаёміліся са структурай, работай і тэхнічным забеспячэннем арганізацыі, а таксама ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных 50-годдзю Казахскага тэлебачання.
На сёння, згодна двухбаковых пагадненняў, Белтэлерадыёкампанія супрацоўнічае з 28-мі тэлерадыёкампаніямі Расіі, а таксама з партнёрамі з 14-ці краін СНД і далёкага замежжа.
Па матэрыялах прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі