У Садзе дружбы

№ 36 (1214) 05.09.2015 - 11.09.2015 г

У канцы жніўня — пачатку верасня ў Мінску і на Глыбоччыне адбыліся падзеі чарговага Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnificat". Сярод іх — сустрэча расійскага рэжысёра Алены Лабачовай-Дварэцкай у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Глыбокім, конкурс мультыплікацыйнага кіно для дзяцей з дзіцячым жа журы ў раённай бібліятэцы, майстар-клас па анімацыі полькі Яны Поляк у Падсвіллі. Таксама ў рамках форуму было пасаджана чарговае дрэва ў Садзе дружбы, што разбіты ў вёсцы Івесь.

/i/content/pi/cult/550/12004/6-3.jpg

 

Майстар-клас у Падсвіллі. / Фота catholic.by