Укладальнікі зборніка— паэты Ала Канапелька і Віктар Шніп. Мастацкае афармленне Аляксея Пятрова і Валерыя Рагалевіча. Выданне аздоблена амаль двумастамі здымкамі вядомых фотамастакоў Юрыя Іванова, Яўгена Казюлі, Анатоля Клешчука, Уладзіміра Базана, Мікалая Амельчанкі…
Першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, кіраўнік аўтарскага калектыву, што працаваў над праектам “Мама, маці, матуля…”, зазначыла: “Гэтая кнігаапошняя леташняя, выдадзена ў ліку іншых 150-ці па дзяржаўным заказе”.
—Я цяпер разумею, чаму мароз не здолеў прабіцца на Беларусь, тлумачыў паэт Уладзіслаў Карызна.
—Справа ў бязмежнай цеплыні, якая ўкладзена ў гэтую шчырую кнігу пра маму. Міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч гаварыў пра тое, што кніга “Мама, маці, матуля…”—даніна павагі і ўдзячнасці беларускіх пісьменнікаў маці-рацаўніцы, нястомнай руплівіцы, без якой немагчыма ўявіць Бацькаўшчыну. Дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Уладзіслаў Мачульскі выказаў Міністэрству інфармацыі Беларусі ўдзячнасць за ўсебаковую падтрымку нацыянальнага кнігавыдавецтва.
У прадмове да кнігі старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова зазначыла, што колькі б добрых і цёплых слоў мы ні казалі пра маці, колькі б ні прысвячалі ёй вершаў, песень, карцін, кінастужак, усё роўна гэтага будзе мала, каб апець яе дабрыню, шчодрасць і самаахвярнасць; і хаця Год маці і змяніўся на Беларусі Годам дзіцяці, але любоў да маці—пачуццё вечнае.
Выпуск кнігі “Мама, маці, матуля…” ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі, частка накладу ўжо паступіла ў бібліятэкі рэспублікі.
Андрэй СТАРЖЫНСКІ
Фота Юрыя ІВАНОВА