ШЧАРБАКОВА Таіса Аляксееўна

№ 36 (1214) 05.09.2015 - 11.09.2015 г

1 верасня 2015 г. пайшла з жыцця ШЧАРБАКОВА Таіса Аляксееўна — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, адна з заснавальнікаў беларускай школы музыказнаўства, выдатны спецыяліст у галіне музычнай тэксталогіі.

/i/content/pi/cult/550/11991/3-1.jpgШчарбакова Таіса Аляксееўна з’яўлялася вядомым вучоным як у Беларусі, так і за яе межамі. У кола яе навуковых інтарэсаў уваходзілі праблемы сучаснага і гістарычнага музыказнаўства.

З 1961 года Шчарбакова Т.А. працавала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В. Луначарскага (з 1997 года — Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі). З 1990 года — узначальвала кафедру гісторыі музыкі ў гэтай установе адукацыі.

За годы педагагічнай дзейнасці яна падрыхтавала значную колькасць музыказнаўцаў-выкладчыкаў, лектараў, рэдактараў, музычных крытыкаў.

На працягу свайго жыцця Таіса Аляксееўна актыўна супрацоўнічала з перыядычнымі выданнямі рэспублікі па пытаннях творчасці беларускіх кампазітараў розных пакаленняў, дзейнасці беларускіх музычных тэатраў і філармоній.

Шматгадовая добрасумленная праца Шчарбаковай Т.А. была адзначана ганаровым званнем “Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР”, медалямі “За працоўную адзнаку”, “Ветэран працы” і іншымі.

Светлая памяць аб Шчарбаковай Таісе Аляксееўне назаўсёды застанецца ў сэрцах родных, блізкіх, калег і сяброў.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выказвае словы глыбокага спачування рэктару ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” Дулавай К.М. у сувязі са смерцю маці — ШЧАРБАКОВАЙ Таісы Аляксееўны, доктара мастацтвазнаўства, прафесара.

Калектыў Вялікага тэатра Беларусі выказвае глыбокія спачуванні рэктару Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярыне Мікалаеўне Дулавай у сувязі са смерцю маці — доктара мастацтвазнаўства, прафесара Таісіі Аляксееўны 
ШЧАРБАКОВАЙ.