У конкурсе ўдзельнічаў 31 кінапраект (15 ігравых, 16 неігравых) ад 7 арганізацый кінематаграфіі.
У адпаведнасці з Палажэннем аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2012 г № 174, конкурснай камісіяй вызначаны наступныя пераможцы адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў на вытворчасць фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў:
кінапраекты ў ігравой форме
па тэме: “Аб гісторыі і сучасным жыцці Рэспублікі Беларусь”
Назва кінапраекта: “Сляды на вадзе”;
Арганізацыя кінематаграфіі: УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;
па тэме: “Аб актуальных сацыяльных праблемах жыцця сучаснай Беларусі”
Назва кінапраекта: “Трымайся за аблокі”;
Арганізацыя кінематаграфіі: УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;
па тэме: “Аб актуальных сацыяльных праблемах жыцця сучаснай Беларусі”
Назва кінапраекта: “Аўташкола”;
Арганізацыя кінематаграфіі: ТАА “Сінетэхна”;
кінапраекты ў неігравой форме
па тэме: “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне”
Назва кінапраекта: “Трасцянец”;
Арганізацыя кінематаграфіі: УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;
па тэме: “Адраджэнне эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця на тэрыторыях Рэспублікі Беларусь, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС”
Назва кінапраекта: “Чарнобыль. Праз 30 гадоў”;
Арганізацыя кінематаграфіі: УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;
па тэме: “Актуальныя праблемы сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь”
Назва кінапраекта: “Мы, беларусы — мірныя людзі”;
Арганізацыя кінематаграфіі: ПВУП “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”.
Інфармацыя аб правядзенні наступнага конкурсу кінапраектаў будзе размешчана на сайце Міністэрства культуры і ў газеце “Культура”.