"Пояс Вітаўта".

№ 31 (1209) 01.08.2015 - 07.08.2015 г

"Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: 79 прыступак углыб гісторыі” — з такой назвай у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка, што прадстаўляе калекцыю калекцый культурнай установы.

/i/content/pi/cult/545/11889/3-1.jpg“Пояс Вітаўта” XV стагоддзя, Мінскі грашова-рэчавы скарб, які складаецца з 547 срэбраных прадметаў ХІХ стагоддзя агульнай вагой у 13 кілаграм — ужо адны гэтыя экспанаты варты асобнай прэзентацыі. Выстаўка, у якой прадстаўлены і іншыя рэліквіі, да прыкладу: старадаўнія карты “Мінская губерня з 10-цю паветамі” (1800 год), “Карта падарожжа Яе Імператарскай Вялікасці ў Беларускія намесніцтвы ў 1780 годзе”, патэнт на пацверджанне шляхетнай годнасці рода Яна Дарашэвіча 1808 года, — збірае больш за две тысячы прадметаў з 20 калекцый музея. Выстаўка сталася першым крокам прэзентацыі ілюстраванага альбома “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, што прадстаўляе фонды музея ў фармаце фотафаліянта. Падрабязней — пра фаліянт і выстаўку — чытайце ў бліжэйшых нумарах “К”.

Фота Алеся ЛАПО