Выбары-2015

№ 31 (1209) 01.08.2015 - 07.08.2015 г

Цэнтральная выбарчая камісія рэкамендуе на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання людзей са слабым зрокам і сляпых.

 

Аб гэтым паведаміў журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. “У час гэтай выбарчай кампаніі мы рэкамендуем на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання сляпых. Будуць выраблены інфармацыйныя матэрыялы шрыфтам Брайля, спецыяльныя трафарэты, куды будзе ўкладацца бюлетэнь і можна будзе яго запоўніць”, — растлумачыў сакратар ЦВК.