Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Піянер беларускага фарфору
У музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай юбілейнай выстаўкі твораў лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні Савета ветэранаў вайны пры Беларускім саюзе мастакоў, прафесара Віктара Гаўрылава пад назвай “Школа. Традыцыі”. Ён — адзін з заснавальнікаў сучаснай айчыннай школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выдатны мастак-кераміст, дызайнер, навуковец, шматгадовы настаўнік творчай моладзі.
А ты “набыўся”, дружа?
Некалькі разоў на год у Беларускім саюзе кампазітараў пануе ўзбуджана-напружаная атмасфера. У зале гучыць музыка, але ўсяго толькі для некалькіх “абраных” слухачоў, дый тыя глядзяць пераважна не на сцэну, а ў ноты, раз-пораз перапытваючы ўголас: “Дык хто наступны?” ці “Жывыя выканаўцы яшчэ ёсць?” А ў фае тым часам творцы задаюць адзін аднаму не менш дзіўныя пытанні: “Ты ўжо “набыўся”?” ці “Ты сёння “набываешся”?”...
Лічбавыя копіі дзяржаўнага значэння
Жыццё кароткае, а вось сапраўднае мастацтва — вечнае. Матэрыялізацыяй гэтага выслоўя з’яўляецца Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. Унікальнасць установы ў тым, што тут комплексна ўтрымліваюцца такія разнапрофільныя адзінкі захоўвання, як кінастужкі, аўдыёзапісы, фота- і папяровыя дакументы... Створаны ў сакавіку 1941-га, ён перажыў вайну, пазней змяшчаўся ў будынку царквы Марыі Магдаліны ў Мінску, а з 1987 года перабраўся са сталіцы ў Дзяржынск, дзе працуе і сёння. Якія дакументы карыстаюцца попытам? Ці можа “просты смяротны” дакрануцца да таго самага “вечнага”? Ды і якім чынам забяспечыць яго захаванне для нашчадкаў? Што, як, для каго захоўваем, разбіраецца “К”.
Тэмп allegro ў дамінанце рэканструкцыі
21 сакавіка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, у якім зараз вядзецца рэстаўрацыя і рэканструкцыя. Будаўнічыя работы ў помніку архітэктуры 1930-х гг. мінулага стагоддзя распачаліся ў 2006 годзе. Цяпер праца выходзіць на фінішную прамую.
Пяць тысяч руж у краі Леля
Улетку ружы будуць красаваць у Лельчыцкім раёне паўсюль — на клумбах ля ўстаноў і прадпрыемстваў, на прысядзібных участках і, вядома, на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Райвыканкам вось ужо ў другі раз правядзе сёлета акцыю па высадцы пяці тысяч саджанцаў гэтых кветак, што сімвалізуюць гармонію і хараство. І, без сумневу, ініцыятыва ўлад будзе падтрымана.
Праўда гісторыі: памяць і боль
22 сакавіка ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь”, у дзень 65-ых угодкаў трагедыі, пройдзе Агульнарэспубліканская патрыятычная акцыя “Хатынь — усенародны боль і памяць”. Чакаецца, што ўдзел у мітынгу-рэквіеме прымуць Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Генадзь Нявыглас, кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама, дэлегацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і, вядома, ветэраны вайны. Чакаецца таксама, што на мітынгу выступяць, у ліку іншых, і непасрэдныя сведкі фашысцкіх злачынстваў.
Асвечаныя любоўю...
Літаратурная сенсацыя — Рыхтуюцца да друку невядомыя творы і лісты Уладзіміра Караткевіча, — гэтую ашаламляльную навіну паведаміў падчас нядаўняй сустрэчы Адам Мальдзіс. Бачачы мой рашучы намер абвясціць чытачам “Культуры” пра літаратурную сенсацыю, ён параіў звярнуцца па падрабязнасці да дацэнта філалагічнага факультэта БДУ Анатоля ВЕРАБ’Я — укладальніка новай кнігі У.Караткевіча, знанага даследчыка яго спадчыны. Анатоль Леанідавіч з прыязнасцю пагадзіўся даць інтэрв’ю для “Культуры” і прадаставіць для публікацыі некаторыя матэрыялы будучай кнігі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»