Згодна заявак устаноў культуры, будзе пастаўлена 52 камплекты гукаўзмацняльнай апаратуры. Летась сельскія асяродкі культуры атрымалі светлавое і музычнае абсталяванне на суму каля 180 мільёнаў рублёў. Прычым, калі раней закупкі паступалі ў рэгіёны на працягу года, то цяпер, як правіла, яшчэ да канцэртаў марафона, што праходзіць з лютага па лістапад у 12 раёнах рэспублікі — па два ад вобласці. Сёлета ў шэрагу канцэртных пляцовак выступаюць Глускі, дзе мерапрыемствы ўжо прайшлі, Дзятлаўскі, Гарадоцкі, Мядзельскі, Кармянскі, Драгічынскі, Лоеўскі, Смаргонскі, Шумілінскі, Уздзенскі раёны.
Паводле інфармацыі БелТА