За шматгадовую плённую працу

№ 26 (1204) 27.06.2015 - 03.07.2015 г

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў, заслугі ў развіцці мастацтва і культуры былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг дзеячаў названай сферы. Таксама былі прысуджаны ганаровыя званні. Пра гэта гаворыцца ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 248 ад 18 чэрвеня.

Так, ордэнам Францыска Скарыны ўзнагародзілі члена Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Юрыя Зуева, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Яўгена Саковіча. Медалём Францыска Скарыны ўганараваны артысты драмы — вядучыя майстры сцэны Заслужанага калектыву краіны Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Алена Баярава і Сяргей Шымко, дырэктар Лідскага гісторыка-мастацкага музея Ганна Драб, вядучыя майстры сцэны Новага драматычнага тэатра горада Мінска Ігар Нікалаеў і Ігар Падлівальчаў, артыст-вакаліст (саліст) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Ілья Сільчукоў, артыст хора вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора Беларусі імя Г.І. Цітовіча Аляксандр Снітко.

Прысвоены наступныя ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь: “Народны артыст Беларусі” — артысту хора вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора імя Г.І. Цітовіча Валянціне Крыловіч; “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” — артысту аркестра вышэйшай катэгорыі таго ж калектыву Пятру Глушчуку, а таксама артысту тэатра лялек — вядучаму майсту сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек Тамары Корневай.