Памылка і…

№ 25 (1203) 20.06.2015 - 26.06.2015 г

Энцыклапедыя “Гарады і вёскі Беларусі” — змястоўная, адразу выклікала цікавасць у чытачоў. Выданне лічу своечасовым, бо яно арыентуе юнацтва, ды і чытачы старэйшага пакалення з задавальненнем гартаюць энцыклапедыю.

Ды не ўсё тут дакладна пададзена адносна нашага краю. На старонцы 460 (гаворка ідзе пра вёску Калядзічы) чытаем: “У 1949 г. арганізаваны калгас імя Суворава, з 1974 г. у складзе саўгаса- тэхнікума”. Насамрэч Калядзічы не ўваходзілі ў склад саўгаса-тэхнікума, яны былі ў складзе калгаса “Звязда”. Ёсць недакладнаць і пра вёску Кутнікі. Старонка 468: “У 1948 г. арганізаваны калгас “Чырвоны сцяг”, з 1961 г. у складзе калгаса імя Заслонава, з 1974 г. — Ваўкавыскага саўгаса-тэхнікума…”. Паводле ўспамінаў старажылаў, Кутнікі ўваходзілі ў калгас “1 Мая”, а з 1952 года — у склад калгаса “Звязда” і далей па тэксту.

Лічу, што звесткі, пададзеныя ў выданні такога ўзроўню, павінны адпавядаць фактычным даным, бо адна, няхай сабе і дробная памылка, вядзе за сабой іншую.

Наталля ЛЯУТА, бібліятэкар аграгарадка “Юбілейны”