Пад крылом Жывы

№ 24 (1202) 13.06.2015 - 19.06.2015 г

На персанальнай выстаўцы Алега Раманоўскага ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры прадстаўлены жывапіс, графіка, кераміка гэтага аўтара. Яго творы вызначаюцца любоўю да роднага краю і маюць каларыт Івянеччыны. Ад язычніцкай багіні Жывы, адлюстраванай у графіцы і керамічнай скульптуры, акварэльнага трыпціха “Мікола Гусоўскі” (ураджэнец ваколіц Івянца) да жывапісных краявідаў і алоўкавых замалёвак з натуры, ляпнога дэкаратыўнага посуду і гліняных цацак, графічных рэканструкцый зніклых архітэктурных помнікаў — такі творчы дыяпазон майстра. Ён, дарэчы, колішні дырэктар Музея традыцыйнай культуры і член Саюза майстроў народнай творчасці.

/i/content/pi/cult/537/11708/15-2.jpg

Фота Валянціны АДАМОВІЧ