Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Аркестр і не толькі
Духавы аркестр "Новаельненскія трубачы" з’яўляецца галоўнай адметнасцю аграгарадка “Новаельня” Дзятлаўскага раёна. Сёння калектыў рыхтуе новую канцэртную праграму ў чаканні чарговых замежных гастролей. Пра гэты аркестр, а таксама пра шэраг адметнасцей Гродзеншчыны пойдзе гаворка ў аўтатуры “К”, куды выправіліся гэтым тыднем нашы журналісты.
"Балада..." у музеі
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры доўжыцца выстаўка аднаго спектакля. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек прадставіў лялькі, дэкарацыі, эскізы, фотаздымкі і відэаграфіку да спектакля "Балада пра белую вішню".
Феномен пастаўскага дывертысменту
13 — 14 чэрвеня Паставы прымаюць XVIII Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Віншуем з чарговым пачаткам фестываль-доўгажыхар!
Напярэдадні Кармэн
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета рыхтуюцца да прэм'еры оперы "Кармэн". Яна адбудзецца 14 і 16 чэрвеня. Пакуль жа прапануем вашай увазе некалькі кадраў з рэпетыцый.
Пад крылом Жывы
На персанальнай выстаўцы Алега Раманоўскага ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры прадстаўлены жывапіс, графіка, кераміка гэтага аўтара. Яго творы вызначаюцца любоўю да роднага краю і маюць каларыт Івянеччыны. Ад язычніцкай багіні Жывы, адлюстраванай у графіцы і керамічнай скульптуры, акварэльнага трыпціха “Мікола Гусоўскі” (ураджэнец ваколіц Івянца) да жывапісных краявідаў і алоўкавых замалёвак з натуры, ляпнога дэкаратыўнага посуду і гліняных цацак, графічных рэканструкцый зніклых архітэктурных помнікаў — такі творчы дыяпазон майстра. Ён, дарэчы, колішні дырэктар Музея традыцыйнай культуры і член Саюза майстроў народнай творчасці.
Захэпіэндзілі…
Як ні разгарну парады чарговага дзіцячага псіхолага, не магу пазбавіцца пачуцця, нібы сучасныя дзеці ператварыліся ў крыштальныя кубачкі, якія пойдуць расколінамі ад любога судакранання з рэальнымі праблемамі. Крый божа, гутарыць з імі пра тое, што ў жыцці, акрамя сонца і марожанага, бываюць страты, слёзы, сардэчныя пакуты. Над бацькамі пагрозліва вісіць словазлучэнне “псіхалагічная траўма”, таму, павучаюць нас, "агортвайце" дзяцей стэрыльнай радасцю. І паступова па-за межамі “недарэчна хвалюючага” апынаюцца класічныя творы мастацтва...
Культурная поліфанія
Не так даўно супрацоўнікі нашага канала правялі ў Брэсце сустрэчу-прэзентацыю са слухачамі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі-2015”. У якасці падарунка мы разам са спонсарамі прывезлі вялікі канцэрт.
Дуэт саракагадовых без блюзу
Наша сумесная праца з лідарам і акардэаністам гурта “Port Mone” Аляксеем Варсобам пачалася некалькі гадоў таму і вырасла спачатку ў праект “New Image Orchestra”, потым ператварылася ў праект “Якдзень”, а цяпер — у “Агату”. Што з сябе ўяўляе апошняя фармацыя?
“Не для нас, а для нашых бацькоў?”
З 5 па 7 чэрвеня ў Маладзечне, дзе я жыву, прайшоў ХV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі. Як казаў напярэдадні падзеі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч, аргкамітэт пастараўся адысці ад стэрэатыпаў і штампаў, якія склаліся пры арганізацыі гэтай святочнай дзеі, ды максімальна разнастаіць праграму. Дадам з гэтай нагоды і некалькі ўласных нататак у якасці постскрыптуму да фэсту.
Аснова — тая ж, але...
Завядзёнка, калі выкладчык сядзіць са студэнтамі, напрыклад, з дзявятай раніцы да першай гадзіны дня, — не зусім дасканалая. Мастак робіць выбар: альбо яму палову дня праводзіць у акадэміі, а потым стомленным ляцець у майстэрню, альбо цалкам засяродзіцца на творчасці. Каб выкладчыкамі былі людзі, якім ёсць што сказаць студэнтам, павінен існаваць нейкі кампраміс.
Бібліятэчны сувенір для… раённага музея
Гэта — апошні матэрыял чарговага журналісцкага аўтатура "К". Дапісваем яго і рыхтуемся да наступнага выезду — на Гродзеншчыну. Кажуць, там асабліва цікава праходзіць аптымізацыя падыходаў да развіцця рэгіянальнай культуры. Пабачым, абагульнім, падзелімся досведам (калі ён таго варты) з іншымі. А пакуль — пра культуру Крычаўскага і Чавускага раёнаў Магілёўшчыны.
Інвентар у дзеянні і ў планах
Ад паездкі ў Глыбоцкі раён засталіся прыемныя ўражанні. Метадычны цэнтр, Дом рамёстваў і грамадскія актывісты зладжана працуюць над выяўленнем, захаваннем і папулярызацыяй нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Ансамбль у “абойме”
Акурат 70 дзён у Кітаі правёў Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі. У цікавай размове пра гэта ўдзельнічалі мастацкі кіраўнік калектыва, народны артыст краіны, прафесар Валянцін ДУДКЕВІЧ, балетмайстар-пастаноўшчык Аляксандр АЛЯШКЕВІЧ, пад кіраўніцтвам якога ладзілася паездка, і салістка ансамбля Юлія ГАЛАВІНА.
"Маладзечна-2015": курс на конкурс
Нацыянальнаму фестывалю беларускай песні і паэзіі, які прайшоў у 15-ы раз, споўнілася 22 гады (бо не заўсёды, на жаль, ён праходзіў штогод). Як жа гэты адзіны ў нас фэст са статусам "нацыянальны" правёў свой чарговы “дзень народзінаў”, што адзначаўся тры дні — 5 — 7 чэрвеня?
Аўдыя & Відэа-14
Майскія аўдыя- і відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць фронтмэн гомельскага гурта “Gods Tower” Лэслі Найф, ён жа — Уладзіслаў НАВАЖЫЛАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
“Курка”і шматкроп’е
Два нумары таму, у матэрыяле ”За што “курка” пацярпела?” (глядзіце “К” № 21), я пісаў аб праблемнай сітуацыі, што паўстала ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Нагадаю, што мясцовыя ўлады забаранілі там ладзіць дыскатэкі да двух гадзін ночы, і толькі за першыя дзесяць дзён мая мясцовыя супрацоўнікі клубных устаноў у выніку гэтай забароны панеслі страты ў дзясяткі мільёнаў рублёў.
“Падарожніца” і тролі
Дом прэсы арганізаваў для дзяцей міжнародны тэлемост, пляцоўкай правядзення якога стала канферэнц-зала Мірскага замка.
"Канцэртная" аўтабібліятэка
Жывуць сабе людзі ў вёсцы, працуюць, адпачываюць, займаюцца штодзённымі клопатамі, а душа, бывае, просіць свята. І тут з’яўляюцца яны — бібліятэкары! І не адны, а з артыстамі, іншымі работнікамі культуры… Каб парадаваць не толькі літаратурай, а і вясёлым выступленнем!
Панямонне па дарозе ў Астравец
Бераставіччына стала гаспадыняй занальнага этапу ІІІ Абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”. На сцэне раённага Дома культуры асобныя выканаўцы фальклору і калектывы Бераставіччыны ды Свіслаччыны дэманстравалі свае фальклорныя праграмы перад членамі журы.
Трэба здымаць! Дрэннае ці добрае…
У сталіцы і абласных цэнтрах на мінулым і гэтым тыднях дэманстравалася праграма кароткаметражных стужак — пераможцаў самых прэстыжных міжнародных фестываляў і лаўрэатаў кінапрэмій. Амаль сенсацыяй у спісе карцін для паказу выглядала новая работа “Пугач” беларускага рэжысёра Сяргея КАЛАСОЎСКАГА. “К” распытала маладога рэжысёра, якім чынам можна дабіцца поспеху ў свеце кароткаметражнага кіно. І — галоўнае — што рабіць з гэтым далей...
“Гуляюць” самі па сабе
Па ненадрукаваных фотаздымках з камандзіровак мы, журналісты "К", прыгадваем не адзін адведзены позірк: маўляў, дзе ж шукаць сучасны, модны кірунак для сваёй працы? А хтосьці з работнікаў культуры, напэўна, потым успамінаў дапытлівага суразмоўцу: лёгка казаць пра ініцыятывы, але адкуль браць фінансы на новае? Аднак часта побач з намі існуюць ужо гатовыя варыянты з напрацаванымі сувязямі і нават неблагім грашовым падмуркам.
Халодны ранак кентаўра
У Нацыянальным мастацкім музеі яшчэ ў мінулым снежні адбылася выстаўка выдатнага беларускага… пейзажыста Сяргея Кухто. “Як? Пейзажыста? А кентаўры?”, — спытае знаўца.
Пакажыце мне буктрэйлер!
“К” некалькі разоў пісала пра такі від кніжнай рэкламы як буктрэйлер. Апошні раз — па выніках нашага аўтатура па Барысаўшчыне. У бібліятэцы Вялікай Ухалоды нам паказала некалькі буктрэйлераў гаспадыня ўстановы Надзея Мацюшонак. Цікава, дасціпна, не выключана, што карысна для пэўнага кола чытачоў.
Навошта фестывалім?
Летась мне давялося пабываць ці не на дзясятку маштабных імпрэз рознага кшталту: ад рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў Акцябрскім на Гомельшчыне да мясцова-рэгіянальнага “Фэсту на прызбе”, што ладзіўся прыватнікамі ў глухой вёсачцы Пружанскага раёна, насельнікамі якой з’яўляліся тады толькі дзве старыя бабулі… Гэтым летам, думаецца, вандраваць-фестываліць мне таксама давядзецца амаль што кожныя выходныя… Але не пра тое гаворка. Галоўнае, што мяне засмучае, калі збіраюся ў камандзіроўку ў той або іншы раён Беларусі, — каб чарговы фестываль, на які я еду, не аказаўся падобны на той, з якога зусім нядаўна вярнуўся.
Бракуе матывацыі і… канкурэнцыі для лішняга нуля ў кошце
У маі адбыўся Мінскі тыдзень дызайну, які дазволіў зірнуць на гэту галіну творчасці (як у яе мастацкім вымярэнні, так і ў прыкладным) часам у нечаканых ракурсах. Гаворка як пра стацыянарную экспазіцыю айчынных і замежных адмыслоўцаў у рамках выстаўкі “Мэбля. Дызайн. Інавацыі”, так і пра open-air-праект у Траецкім прадмесці. Адной з вартасцей, што, урэшце, і мае быць уласцівым дызайнерскай працы, сталася наяўнасць многіх экспанатаў “у матэрыяле”, а не, як тое часцяком у нас заведзена, на эскізах. Гэта значыць, што рэчы можна (і варта) было кранаць рукамі. Але не менш важным з’яўляецца і той факт, што Мінскі тыдзень дызайну дазволіў акрэсліць асноўныя тэндэнцыі, што пануюць у названай сферы. Урэшце, ці так гэта? Мы абмеркавалі падзею з яе арганізатарамі — куратарамі Аленай КАРПІЛАВАЙ, Андрэем КАРАВЯНСКІМ і Юрыем ТАЎБКІНЫМ. У выніку, атрымаўся “круглы стол”, падчас — з вострымі, але патрэбнымі вугламі. Як і заўсёды, будзем рады пачуць і меркаванні іншых спецыялістаў па пытаннях, узнятых пад час гэтай размовы.
"Арт-астравы": што паўстане на востраве Камсамольцаў?
18 чэрвеня на мінскім востраве Камсамольцаў на Камсамольскім возеры паўстане дзясятак арт-аб'ектаў ад айчынных скульптараў. Тэрмін незвычайнага экспанавання — да Дня горада. Мы наведалі гэтае месца і сабралі візуальную інфармацыю з нагоды праекта. Дарэчы, яго назва — "Арт-астравы".
Архіў сведкі біенале
“Да вас можна? Вы працуеце?” — на пачатку майго дзяжурства першай, хто адчыніў дзверы нацыянальнага павільёна, аказалася… суайчынніца. Алеся была не адна — разам з сябрам Марцінам са Славакіі. Дзіўная фатаграфія, на якой купка ваенных царскай арміі імітавала растрэл — такім быў выбар беларускай дзяўчыны. Марцін абраў для рэфлексій выяву з нямецкімі афіцэрамі, якія святкавалі Каляды ў сутарэннях.
Шэсць Гран-пры на пяцярых
У рэдакцыю "К" паступаюць лісты, дзе паведамляецца пра шэраг перамог нашых юных спевакоў і музыкантаў. Лісты — спрэс эмацыйныя, бо напоўнены гонарам за беларускія таленты, што годна прадстаўляюць краіну на самых розных конкурсах і фестывалях.
Вакол замка Гальшанскага / Мястэчкі Беларусі
За амаль сорак гадоў маіх падарожжаў па Беларусі самае вялікае ўражанне, самыя цёплыя і змястоўныя ўспаміны ў мяне звязаны з нашымі мястэчкамі, невялікімі гарадамі — сёння, у асноўным, раённымі цэнтрамі і пасёлкамі, дзе яшчэ можна адчуць дух і самабытнасць, якая сыходзіць, менавіта ў іх яшчэ захоўваюцца сляды шматвяковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ландшафт, планіроўка і архітэктура ў агульных рысах засталіся нязменнымі і захоўваюць свае легенды і гісторыі. Гэтым разам вандроўка ў Гальшаны на Ашмяншчыне.
Летапісец партызанскай эпапеі
У гэтым нумары "К" завяршае публікацыю артыкула пра мастака Сяргея Раманава. Спецыфіка яго погляду на падзеі Вялікай Айчыннай вайны палягае ў тым, што гэты творца рабіў многія свае рэчы на аснове рэальных падзей, перажытых уражанняў...

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»