Леў Сапега з Астроўна

№ 23 (1201) 06.06.2015 - 12.06.2015 г

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы Бешанковіцкай ЦБС разам з Віцебскім грамадскім аб’яднаннем жанчын “Ульяна” адкрылася гісторыка-літаратурная гасцёўня “Леў Сапега: жыццё дзеля Айчыны”.

/i/content/pi/cult/536/11665/10-2.jpgТут сабраліся краязнаўцы, аматары гісторыі, удзельнікі і прызёры конкурсу школьных сачыненняў “Леў Сапега нарадзіўся ў вёсцы Астроўна…”. Асабліва актыўна, зразумела, праявілі сябе навучэнцы 8 — 11 класаў Астровенскай адукацыйнай установы. Бешанковіцкая ЦБС адзначыла лепшыя сачыненні дыпломамі. А творчыя працы Ганны Куляшовай, Аляксандры Шарко, Наталлі Ганчаровай, Таццяны Болтыкавай, Ганны Акцызной, Дзіяны Карэлінай аддзячаны каштоўнымі падарункамі жаночага аб’яднання “Ульяна”.

Усе сачыненні перададзены ў фонд Астровенскай сельскай бібліятэкі, якая з’яўляецца філіялам № 19 Бешанковіцкай ЦБС. А фонд Цэнтральнай райбібліятэкі з нагоды імпрэзы папоўніўся кнігамі па гісторыі Беларусі.

Надзея КУЦ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі Бешанковіцкай ЦБС