Сола Солаў / Мястэчкі Беларусі

№ 23 (1201) 06.06.2015 - 12.06.2015 г

За амаль сорак гадоў маіх падарожжаў па Беларусі самае вялікае ўражанне пакінулі не буйныя гарады і не вёскі, якіх наведаў тысячы... Самыя цёплыя і змястоўныя ўспаміны ў мяне звязаныя з нашымі мястэчкамі, невялікімі гарадамі — сёння, у асноўным, раённымі цэнтрамі і пасёлкамі.

/i/content/pi/cult/536/11646/14-1.jpg

Менавіта ў мястэчках яшчэ можна адчуць дух і самабытнасць, якая сыходзіць, менавіта ў іх яшчэ захоўваюцца сляды шматвяковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ландшафт, планіроўка і архітэктура ў агульных рысах засталіся нязменнымі і захоўваюць свае легенды і гісторыі. У большай ступені гэта тычыцца мястэчак захаду Беларусі, якія праз гістарычныя акалічнасці захавалі сваю індывідуальнасць больш трывала.

Увазе чытачоў прапаную падборку найбольш выразных здымкаў з мястэчак Беларусі, якія мне ўдалося наведаць за апошнія дзесяць гадоў. І пачну з Солаў на Смаргоншчыне, што здымаў у розныя поры года.