Гэта творчы праект спецыялістаў Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і работнікаў культуры вобласці. Удзельнікі — майстры дамоў і цэнтраў рамёстваў Віцебскай вобласці, члены народных клубаў народных майстроў і мастакоў, а таксама ўдзельнікі аматарскіх клубаў па інтарэсах.
Цягам працы выстаўкі праходзілі экскурсіі, майстар-класы. Але "Вахта Памяці" з правядзеннем абласнога конкурсу літаратурна-музычных кампазіцый, аўтарскіх праграм, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, прыцягнула найбольшую ўвагу людзей усіх узростаў, асабліва дзятвы. Навучэнцы школ і гімназій горада на такіх сустрэчах не толькі слухалі ды глядзелі прапанаваныя праграмы, але і актыўна ўдзельнічалі ў творчым працэсе кожнага раёна — пелі, танчылі.
Такім чынам, на працягу першай паловы мая гледачамі і членамі журы былі праслуханы і прагледжаны каля 20 разнастайных праграм. Лепшымі названы выступленні творчага калектыву Пастаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці (праграма “Альцы-Хатынь”) і літаратурнага клуба “Літаратурны каўчэг” Полацкага раённага цэнтра культуры (“Зямля трывогі нашай”).
На выстаўцы адбылася і акцыя Дамоў рамёстваў “Падарунак ветэрану сваімі рукамі”, на якой творчыя работы майстроў перадалі абласной арганізацыі ветэранаў для далейшага ўручэння яе членам. Глыбоцкі Дом рамёстваў адзначаны як пераможца за прэзентацыю і афармленне прадстаўленных падарункаў.
Ала ЛЯЛЬКІНА, вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці