Два Гран-пры ў беларусаў№ 21 (1199) 23.05.2015 - 29.05.2015 г На IV Міжнародным фестывалі тэатраў лялек "У гасцях у Арлекіна" ў Омску журы ўпершыню прысудзіла адразу два Гран-пры, прычым абодва — беларусам. Трыумфавалі Беларускі дзяржаўны тэатр лялек са спектаклем "Чаму старэюць людзі?" паводле п'есы Анатоля Вярцінскага ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра трупы Аляксея Ляляўскага і Гродзенскі абласны тэатр лялек з пушкінскай "Пікавай дамай" галоўнага рэжысёра калектыву Алега Жугжды.
|