“Архіў…” у Венецыі

№ 19 (1197) 09.05.2015 - 15.05.2015 г

6 мая адбылося адкрыццё Нацыянальнага павільёна Беларусі на 56-й Венецыянскай біенале. Праект “Архіў сведкі вайны”, які прадстаўляе нашу краіну, распачаў працу па адрасе Кастэла, 2145.

/i/content/pi/cult/532/11544/8-1.jpg

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве Яўген Шастакоў, камісар павільёна Наталля Шаранговіч, куратары Аляксей Шынкарэнка і Вольга Рыбчынская прэзентавалі міжнароднай публіцы праект, які цягам свайго экспанавання мусіць атрымаць два этапы ўвасаблення.

Першыя наведвальнікі беларускага павільёна ўжо атрымалі свой досвед пагружэння ў “Архіў…”, і сярод іх — дырэктар галерэі “Арсенал” у Беластоку Моніка Шэўчык, камісар грузінскага павільёна Ана Рабошчанка, дырэктар “Art travel” у Адэсе, куратар Кацярына Радчанка, мінскі крытык і куратар Вольга Капёнкіна, якая зараз жыве ў Нью-Йорку...

Спадзяемся, цікавасць да “Архіву…” будзе расці. На дадзеным этапе пазнаёміцца з пачаткам працы магчыма дзякуючы здымкам Аляксея ШЫНКАРЭНКІ, якія ён для “К” — інфармацыйнага партнёра павільёна — даслаў з Венецыі.

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"